TGViewer
RE:BELarus RE:BELarus @rebelarus1 · 114 subscribers
Post #180 155
Сёння прадстаўнікі RE:BELarus упершыню сустрэліся з Сеймам Літвы — наўпрост, як былыя беларускія палітвязні, без пасярэднікаў.
Мы павіншавалі літоўскі бок з Днём аднаўлення незалежнасці Літвы і падзякавалі за падтрымку, якую Літва аказвае беларусам, вымушаным пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій.
Мы гаварылі пра галоўнае — пра людзей.
Пра былых палітвязняў.
Пра медыкаў, настаўнікаў, кіроўцаў, айцішнікаў.
Пра сем’і з дзецьмі і пажылымі бацькамі.
Пра тых, хто хоча працаваць, плаціць падаткі, вывучаць літоўскую мову і быць часткай грамадства — але сутыкаецца з бар’ерамі.
Мы абмеркавалі замкнёнае кола інтэграцыі:
без мовы — няма працы па спецыяльнасці,
без працы — няма рэсурсаў для вывучэння мовы.
Паднялі пытанні даступнасці бясплатных курсаў літоўскай мовы, больш гнуткага падыходу да моўных патрабаванняў, захавання прафесійнай кваліфікацыі і стварэння пастаяннай пляцоўкі для прамога дыялогу паміж дзяржаўнымі інстытутамі і беларускім супольнасцю.
Гэта быў не фармальны візіт, а жывая размова — з пытаннямі і адказамі з абодвух бакоў.
Галоўнае — нас пачулі.
Мы дзякуем Сейму Літвы за арганізацыю сустрэчы, адкрытасць і гатоўнасць да дыялогу.
Галоўнае — нам удалося данесці да літоўскіх заканадаўцаў, што мы не хочам быць толькі тымі, хто вечна просіць дапамогі і каго абараняюць.
Мы хочам уносіць свой уклад у развіццё і ўмацаванне Літвы.
І калі прыйдзе небяспека — разам з вамі абараняць яе свабоду і незалежнасць.

https://t.me/REBELarus1

@REBELarus20

re.belarus6@gmail.com

#REBELarus
#Беларусь
#палітвязні
  • ❤ 12
  • 👍 2
More from @rebelarus1
  1. Sep 18, 2026Цёткa - Xpэcт нa cвaбoдy Ha ycxoдзe кpacнa нeбa. Hac нe дзiвiць – тaк i тpэбa! Kpoў paкaмi…
  2. May 21, 2026Сёння — Дзень палітвязняў Беларусі. Гэта не проста дата. Гэта дзень, калі мы згадваем тых,…
  3. Mar 13, 2026Хочется сказать спасибо Литве. Громко. Чётко. По-настоящему. Литовская Республика передала…
  4. Feb 25, 2026Приветствуем вас. Мы – Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси. Работая с…
  5. Feb 24, 202624 лютага - дзень, які падзяліў свет. Дзень, калі Расія пачала вайну супраць Украіны. Мы,…
  6. Feb 22, 2026Сення 21 лютага ў Доме нацыянальных супольнасцяў адбыўся культурны вечар, прысвечаны Міжна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →