TGViewer
RE:BELarus RE:BELarus @rebelarus1 · 114 subscribers
Post #181 104

Forwarded from ROCK CENTER VILNIUS

Сення 21 лютага ў Доме нацыянальных супольнасцяў адбыўся культурны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, абвешчанаму ЮНЕСКА.

Імпрэза аб’яднала беларускую дыяспару, музыкаў, дзеячаў культуры і актывістаў вакол тэмы мовы як прасторы ідэнтычнасці і падтрымкі.

Як і летась, падзея сабрала амаль поўную залу і вызначалася цёплай атмасферай.

Музычную праграму прадставілі Юрый Несцярэнка, капэла Ойра і Беларускі Цуд.

У паэтычным блоку выступілі Павел Севярынец, Сяржук Сыс, Ванда Марцінш, Ігар Случак і адзін з арганізатараў Ілля Міронаў, які прачытаў вершы палітвязняў — Паўла Белавусава, Дзяніса Івашына і Кацярыны Андрэевы.
Вечар завяршыў актывіст з Беластока з ініцыятывай галасавога ўводу па-беларуску.

Арганізатары адзначылі высокі водгук аўдыторыі. Падзяка супольнасці Сябрына і ўсім, хто прыйшоў падтрымаць імпрэзу.
  • ❤ 10
  • 🔥 5
More from @rebelarus1
  1. Sep 18, 2026Цёткa - Xpэcт нa cвaбoдy Ha ycxoдзe кpacнa нeбa. Hac нe дзiвiць – тaк i тpэбa! Kpoў paкaмi…
  2. May 21, 2026Сёння — Дзень палітвязняў Беларусі. Гэта не проста дата. Гэта дзень, калі мы згадваем тых,…
  3. Mar 13, 2026Хочется сказать спасибо Литве. Громко. Чётко. По-настоящему. Литовская Республика передала…
  4. Feb 25, 2026Приветствуем вас. Мы – Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси. Работая с…
  5. Feb 24, 202624 лютага - дзень, які падзяліў свет. Дзень, калі Расія пачала вайну супраць Украіны. Мы,…
  6. Feb 17, 2026Сёння прадстаўнікі RE:BELarus упершыню сустрэліся з Сеймам Літвы — наўпрост, як былыя бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →