Новыя квартальныя агляды беларускай культуры (ліпень – верасень 2026), падрыхтаваныя Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры, ужо на нашым сайце🔥
Сёння ў цэнтры ўвагі — літаратура.
Гэты квартал прайшоў пад знакам памяці і асэнсавання. Літаратурнае жыццё працягвае развівацца па абодва бакі мяжы, але ўсё выразней адлюстроўвае падзел беларускай рэчаіснасці на «тут» і «там».
У фокусе агляду:
◾️ Памяць пра Святлану Курс (Еву Вежнавец): кніжны маркет у Варшаве і заснаванне літаратурнай прэміі яе імя.
◾️ Новыя раманы Віктара Марціновіча і Альгерда Бахарэвіча, якія па-рознаму асэнсоўваюць сучасны беларускі досвед у Беларусі і эміграцыі.
◾️ Развіццё незалежнага кнігавыдання: свежыя пераклады, новыя кнігарні, Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў і наватарскія мадэлі працы з чытачамі.
◾️ Літаратурнае жыццё ў Беларусі: зварот да гісторыі, культурнай спадчыны і этнаграфіі; сучаснасць — па-за межамі адкрытай публічнай размовы.
◾️ Пачатак насычанай літаратурнай восені з фестывалем «Прадмова» і падвядзеннем вынікаў прэмій.
🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце.
Post #887
111

- ❤ 6
- 👍 5
- 🔥 1