TGViewer
Народныя амбасады Беларусі Народныя амбасады Беларусі @peofbelarus · 603 subscribers
Post #643 2.11K
Супраць якога Лукашэнка галасуеш ты?

26 студзеня ў Беларусі адбудуцца бязвыбары, падчас якіх Лукашэнка чарговы раз паспрабуе незаконна ўзурпаваць уладу і абвясціць сябе «пераабраным».

Раней паведамлялася, што за межамі Беларусі рэжым не плануе ствараць выбарчыя ўчасткі. Каб прыняць удзел у галасаванні беларусам і беларускам замежжа прапануюць прыехаць у Беларусь.

З гэтай нагоды Народныя амбасады Беларусі запускаюць акцыю, падчас якой у публічных месцах розных гарадоў свету ўсе ахвотныя, у тым ліку і мінакі, змогуць зрабіць свой выбар — супраць якога Лукашэнка яны хочуць прагаласаваць (гітлеравец, тыран, забойца, тэрарыст, злачынца супраць чалавечнасці, ваенны злачынца) і апусціць адпаведны бюлетэнь у шрэдар.

Дзякуй так званаму следчаму камітэту Беларусі, які на днях зрабіў анонс нашай акцыі:
«В настоящее время следствием получена информация о планах «беглых», направленных на попытку дискредитации Республики Беларусь на международной арене и разжигания социальной вражды, посредством малочисленных уличных акций, имитирующих поддержку радикальных движений. Одним из «экстремистских перформансов» станет флешмоб с условным названием «Лукашенко в шредер», организованный «Народными посольствами».
Мы абмяркоўвалі некалькі назваў, але, пасля такой рэкламы, зразумела, што пакідаем як ёсць — «Лукашенка ў шрэдар».

Так званы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка ўжо паказаў, як гэта зрабіць, але для яго раздрукавалі ня тыя бюлетэні.

У бліжэйшы час мы апублікуем інфармацыю дзе спампаваць правільныя бюлетэні, расклад акцый у розных гарадах/краінах і як можна да іх далучыцца. Сачыце за анонсамі!

#бязвыбары2025

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • 🔥 20
  • 🤮 1
  • 🤡 1
More from @peofbelarus
  1. Oct 10, 202610 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання На гэтым тыдні ў розных краін…
  2. Oct 9, 2026Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене…
  3. Oct 7, 2026Банк не хоча адкрываць рахунак? Беларусы ў ЕС па-ранейшаму сутыкаюцца з адмовамі банкаў пр…
  4. Oct 2, 2026🛡️ Октябрь — месяц кибербезопасности! Digital Skills Coalition Belarus присоединяется к E…
  5. Sep 27, 2026⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеяння…
  6. Sep 26, 2026🌍 Праект па мэпінгу праблем беларусаў за мяжой прадстаўлены на Minsk Forum 2026 22-23 вер…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →