TGViewer
Народныя амбасады Беларусі Народныя амбасады Беларусі @peofbelarus · 603 subscribers
Post #1302 58

Forwarded from Каардынацыйная Рада

Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»

У рэзалюцыі адзначаецца, што права на жыцьцё і недатыкальнасьць чалавечай годнасьці вызначаюць межы любой дзяржаўнай улады. Сьмяротнае пакараньне парушае гэтыя прынцыпы, робіць судовую памылку фатальнай і незваротнай ды ператварае правасудзьдзе ва ўзаконенае пазбаўленьне жыцьця ад імя дзяржавы.

Асобна ў дакумэнце падкрэсьліваецца небясьпека зьменаў 2022 і 2023 гадоў, якімі рэжым Лукашэнкі пашырыў сфэру прымяненьня сьмяротнага пакараньня на так званыя «замах на тэрарызм» і «дзяржаўную здраду». Ва ўмовах татальнага палітычна матываванага перасьледу і поўнага зьнішчэньня незалежнага суду гэтыя нормы могуць быць выкарыстаныя супраць палітычных апанэнтаў рэжыму.

Рэзалюцыя надзяляе дэлегацыю Каардынацыйнай Рады мандатам адстойваць поўную і безумоўную адмену сьмяротнага пакараньня падчас патэнцыйнага Круглага стала паміж дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму. Дэлегацыя павінна дамагацца замацаваньня гэтага рашэньня ў выніковых палітычных дамоўленасьцях, увядзеньня неадкладнага мараторыю, замены ўжо вынесеных сьмяротных прысудаў і поўнага выключэньня сьмяротнага пакараньня з крымінальнага заканадаўства з наступным замацаваньнем яго забароны ў Канстытуцыі Беларусі.

Адмена сьмяротнага пакараньня — гэта ня толькі пытаньне правоў чалавека, але і неабходная ўмова вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую прававую прастору. Яна адкрые шлях да будучага далучэньня Беларусі да Рады Эўропы і міжнародных мэханізмаў абароны правоў чалавека.

Рэзалюцыя прынятая Агульным паседжаньнем Каардынацыйнай Рады 4-га скліканьня 8 кастрычніка 2026 году. За рэзалюцыю прагаласавалі 52 дэлегаты, супраць — 1. 

Аўтар праэкту рэзалюцыі — Мікіта Семяненка, фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”». Канчатковая рэдакцыя ўлічвае прапановы іншых дэлегатаў і дэлегатак Каардынацыйнай Рады.

Поўны тэкст рэзалюцыі
  • 👍 2
More from @peofbelarus
  1. Oct 10, 202610 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання На гэтым тыдні ў розных краін…
  2. Oct 7, 2026Банк не хоча адкрываць рахунак? Беларусы ў ЕС па-ранейшаму сутыкаюцца з адмовамі банкаў пр…
  3. Oct 2, 2026🛡️ Октябрь — месяц кибербезопасности! Digital Skills Coalition Belarus присоединяется к E…
  4. Sep 27, 2026⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеяння…
  5. Sep 26, 2026🌍 Праект па мэпінгу праблем беларусаў за мяжой прадстаўлены на Minsk Forum 2026 22-23 вер…
  6. Sep 25, 2026🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага! Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →