29 верасня – 2 кастрычніка прадстаўніцы Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і Ірына Козікава правялі серыю стратэгічных сустрэч з ключавымі структурамі Савета Еўропы і ПАРЕ, а таксама з прадстаўнікамі краін-сябраў. Гаварылі пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускай культуры і становішча культурных дзеячаў у Беларусі і ў выгнанні.
«Падтрымка беларускай культуры – гэта не толькі адказ на рэпрэсіі, але і стратэгічная інвестыцыя ў дэмакратычную ўстойлівасць, захаванне беларускай ідэнтычнасці і будучыню незалежнай Беларусі».
На сайд-івэнце ПАРЕ, прысвечаным лічбавым формам транснацыянальных рэпрэсій, Ірына Козікава распавяла, як ціск на арганізацыі ў выгнанні праз лічбавую прастору стварае рызыкі для людзей унутры Беларусі – прымушае адмаўляцца ад чытання беларускіх медыя, падпісак, удзелу ў культурных падзеях і кантактаў з незалежнымі арганізацыямі.
❤️ Мы ўдзячныя PEN International, Human Rights House Foundation і Article 19 за падтрымку гэтай адвакацыйнай паездкі.






