TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 493 subscribers
Post #7313 115
Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Давер да будучага часу

Сёння сябра журы прэміі Ганна Янкута чытае і разбірае посткіберпанкавы раман Арцёма Шуканава «Пентаквантар» (выдавецтва Gutenberg Publisher):

"Не трэба разбірацца ў праграмным кодзе, каб зачаравацца светам, у якім ШІ нараджаецца з танцаў, а верхняя станцыя касмічнага ліфта, якая вісіць за пару дзясяткаў тысяч кіламетраў над Зямлёй, – гэта трапічная птушка, што запускае дзюбу ў пяціпялёсткавую кветку штучнага вострава, з якога пачынаюцца ўсе касмічныя падарожжы. Гэты свет нечакана добры да сваіх насельнікаў: у рамане (дазволю сабе спойлер) ніхто не гіне, і галоўныя героі ставяцца адно да аднаго з цяплом і павагай. Нават калі ты – сабака, які не мае для сюжэту асаблівага значэння, цябе ўратуюць і з табой будуць лічыцца".


👉 Чытайце поўны тэкст рэцэнзіі.

Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск

🤓 Сачыце за навінамі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
  • ❤ 5
  • 🔥 4
  • 👍 2
More from @penbelarus
  1. Oct 9, 2026Знаёмімся з фіналістамі прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку: Дзмітрый Дзміт…
  2. Oct 5, 2026Беларускі ПЭН на восеньскай сесіі ПАРЕ ў Страсбургу 29 верасня – 2 кастрычніка прадстаўніц…
  3. Oct 2, 2026Група захопу. Аўтарская калонка Лявона Вольскага Новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона…
  4. Oct 2, 2026🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 30 верасня 2026 года:…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →