🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
На 30 верасня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 19, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 115, забароненых кніг – 378.
📍 Аўтар тэкстаў песень, вакаліст і мультыінструменталіст Алесь Чумакоў паведаміў праваабаронцам пра катаванні падчас следства і зняволення;
📍 «Экстрэмісцкімі» абвешчаны: Telegram-канал мастачкі Нікі Сандрас «Дурніца news», Facebook-акаўнт былога палітвязня, аўтара турэмнай літаратуры Міколы Дзядка, Instagram-акаўнт папулярызатара беларускай культуры Мікіты Бялевіча, Facebook-акаўнт былога палітвязня, аўтара турэмнай літаратуры Максіма Вінярскага;
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат
Post #7323
124








- 😢 5