💥Трэцяя анлайн-дыскусія ў межах сёлетняй прэміі Гедройця будзе прысвечана сумеснаму пошуку адказа на пытанне “Ці ёсць жыццё пасля ўручэння Гедройця?”. Удзел у дыскусіі возьмуць лаўрэат прэміі Гедройця Сяргей Дубавец, першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, перакладчык беларускай літаратуры на польскую мову Ян Максімюк. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.
👉Падрабязнасці на сайце ПЭНа.
📍Сустрэча пройдзе заўтра (5 кастрычніка) анлайн на youtube-канале ПЭНа па спасылцы, а таксама ў нашых сацсетках. Пачатак а 19:00.
Post #2204
576
