TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 494 subscribers
Post #7356 76
Проста цяпер пачынаецца эфір на Еўрарадыё з фіналістам прэміі Гедройця Аляксандрам Карнаўхам!

👀 Далучайцеся па спасылцы.

Юбілейная 15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 6-7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з «кароткага спіса» напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір да партнёраў прэміі – Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры, а пачнуцца яны размовай з Аляксандрам Карнаўхам пра яго раман «Халодныя землі».

Ці сапраўды гэты раман – пра нашу будучыню і ці магчыма яе пазбегнуць? Чым для аўтара адметны раман «Халодныя землі» і ці чакаць працягу? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне, і як гэтага не дапусціць? Глядзіце ў эфіры Еўрарадыё.

Пачытаць рэцэнзію сябра журы прэміі на раман «Халодныя землі» можна тут.

Запрашаем на фінальную цырымонію!
⏰ 6-7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск

🤓 Сачыце за навінамі тут

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
  • ❤‍🔥 5
  • 🔥 2
More from @penbelarus
  1. Oct 16, 2026Знаёмімся з наступнымі фіналістамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава! Ліна Хесэ, Ігар Юхневі…
  2. Oct 15, 2026Сябры журы прэміі Анемпадыстава расказваюць пра кніжныя вокладкі гэтага сезона 📚 Як журы…
  3. Oct 14, 2026Чарговыя фіналісты прэміі імя Міхала Анемпадыстава! Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокл…
  4. Oct 14, 2026🎙 Што адбываецца з беларускай літаратурай сёння і чым адметны юбілейны сезон прэміі Гедро…
  5. Oct 13, 2026Культурныя правы – неад’емная частка правоў чалавека ✅ 13 кастрычніка старшыня Беларускага…
  6. Oct 13, 2026Зарэгіструйцеся на цырымонію ўручэння прэміі Анемпадыстава! Менш чым праз два тыдні сустрэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →