TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 611 subscribers
Post #16848 72
Брусель: ад сустрэч — да канкрэтных парламенцкіх спраў

Падчас удзелу ў Еўрапейскім форуме парламенцкай дэмакратыі Святлана Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч з еўрапарламентарыямі.

У прыватнасці, з Расай Юкнявічэне (EPP) і Дайнюсам Жалімасам (Renew) абмяркоўваліся не толькі актуальныя пытанні Беларусі, але і цалкам практычныя парламенцкія праекты.

Сярод іх:
🔹перспектывы і супраца на поатформе Форума парламенцкай дэмакратыі;
🔹 міжпартыйны форум 8+100;
🔹 правядзенне Дзён Беларусі ў Бруселі;
🔹 магчымасць паказу ў Еўрапейскім парламенце дакументальнага фільма «Бяляцкі | Непераможаны» — пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Фільм, у тым ліку, паказвае першыя дні яго свабоды пасля вызвалення.
🔹 канферэнцыя высокага ўзроўню па Беларусі, якая запланавана на снежань у Еўрапейскім парламенце;
🔹 выпрацоўка агульнай пазіцыі і рэфлексіі адносна праблемы палітычна матываванай канфіскацыі маёмасці рэпрэсаваных грамадзян Беларусі;
🔹 магчымасць правядзення асобнага кангрэсу або форуму «хросных» палітвязняў, каб абмеркаваць, як зрабіць гэты парламенцкі інструмент яшчэ больш эфектыўным.

Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
#ПарламенцкіКанал #Беларусь #Еўрапарламент #СвятланаЦіханоўская #ПарламенцкаяДэмакратыя #ДэмакратычнаяБеларусь
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👎 1
  • 👌 1
More from @parlamentbel
  1. Oct 5, 2026🇧🇷 Бразілія: інтрыга захоўваецца да апошняга голасу У першым туры прэзідэнцкіх выбараў п…
  2. Oct 5, 2026🇧🇦 Боснія і Герцагавіна: выбары не змянілі галоўную інтрыгу На выбарах 4 кастрычніка пар…
  3. Oct 5, 2026🇪🇸 Іспанія ідзе на датэрміновыя выбары Прэм’ер Пэдра Санчэс абвясціў сёння пра роспуск п…
  4. Oct 5, 2026📆 З ФОТААБ’ЕКТЫВАМ ПА ПАДЗЕЯХ МІНУЛАГА ТЫДНЯ 🗓 28 верасня - 4 кастрычніка 2026 🤝 СУСТРЭ…
  5. Oct 5, 2026Сёння — 90 гадоў з дня нараджэння Вацлава Гавела. Анатоль Лябедзька: «Мне пашчасціла некал…
  6. Oct 5, 2026ЛАТВІЯ ВЫБАРЫ СЕЙМ Выбары ў Латвіі завершаныя. 100 дэпутацкіх мандатаў размеркаваныя — пер…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →