TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 610 subscribers
Post #16870 218
Сёння — 90 гадоў з дня нараджэння Вацлава Гавела.

Анатоль Лябедзька:
«Мне пашчасціла некалькі разоў сустракацца з ім. І гэта быў той рэдкі чалавек, прысутнасць якога адчувалася адразу: моцная энергетыка, магнетызм, унутраная свабода.

Для мяне гэта адна з тых сустрэч, якія застаюцца з табой на ўсё жыццё. Гавел не забываўся пра Беларусь. У 2007 годзе, калі яго спыталі пра беларускія пратэсты і рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў, ён сказаў вельмі простую рэч:
«Мужнасць — адзіны шлях да поспеху».

Ён падтрымліваў беларускіх дэмакратаў і разумеў, што свабода — гэта не геаграфія і не падарунак, які нехта прыносіць звонку. За яе заўсёды трэба мець мужнасць змагацца. Сёння палітыкаў такога маштабу, на жаль, відавочна не хапае. І вельмі хацелася б, каб у палітыцы зноў быў попыт на людзей, для якіх прынцыпы важнейшыя за палітычны трэнд.

Вацлаў Гавел — адзін з тых, каго памятаеш не толькі па пасадзе, але і па асабістай сустрэчы».

#ВацлаўГавел #Беларусь #Еўропа #Свабода #Дэмакратыя
  • ❤ 2
  • 💯 1
More from @parlamentbel
  1. Oct 6, 2026🇱🇹 Сейм Літвы: ядзерны бар’ер у Канстытуцыі могуць прыбраць Сейм Літвы сёння на першым г…
  2. Oct 6, 2026🇵🇱 У польскім Сейме — прапанова адправіць дэпутатаў на ваенную падрыхтоўку. Фракцыя Rozw…
  3. Oct 6, 2026https://youtube.com/shorts/dGitW5V2I8Q?is=vu4gSIcAHkEtJ0Sw
  4. Oct 6, 2026Новы дзень-новыя падзеі! АЎТОРАК, 06.10.2026 ЕЎРАПАРЛАМЕНТ Далучайся і будзем разам🖌 http…
  5. Oct 5, 2026🇧🇷 Бразілія: інтрыга захоўваецца да апошняга голасу У першым туры прэзідэнцкіх выбараў п…
  6. Oct 5, 2026🇧🇦 Боснія і Герцагавіна: выбары не змянілі галоўную інтрыгу На выбарах 4 кастрычніка пар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →