TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 610 subscribers
Post #16869 42
ЛАТВІЯ
ВЫБАРЫ
СЕЙМ

Выбары ў Латвіі завершаныя. 100 дэпутацкіх мандатаў размеркаваныя — перад намі ўжо новы палітычны расклад Сейма.

«Аб’яднаны спіс» — 42 мандаты
«Латвія на першым месцы» — 17
«Суверэнная ўлада / Аб’яднанне маладых латышоў» — 15
Нацыянальнае аб’яднанне — 10
«Прагрэсіўныя» — 9
«Новая Адзінства» — 7.

Цяпер для нас пачынаецца наступны этап.

Наша задача — да канца года стварыць у новым Сейме групу за дэмакратычную Беларусь.

Выбары — гэта заўсёды непрадказальнасць. Пасля кожнай выбарчай кампаніі даводзіцца нанова шукаць кантакты, партнёраў і людзей, гатовых займацца беларускай тэматыкай. Часам — амаль з нуля.

Але ў нас ёсць аптымізм і надзея, што такая група будзе створаная.

Бо Латвія — не проста яшчэ адзін парламент Еўропы.

Латвія — наша суседка. І таму яе падтрымка дэмакратычнай Беларусі для нас асабліва важная. 🇱🇻🤍❤️🤍

Пачынаем працу з новым Сеймам.

#Беларусь #Латвія #Сейм #ДэмакратычнаяБеларусь #ПарламенцкаяДыпламатыя
  • 👍 2
More from @parlamentbel
  1. Oct 6, 2026🇱🇹 Сейм Літвы: ядзерны бар’ер у Канстытуцыі могуць прыбраць Сейм Літвы сёння на першым г…
  2. Oct 6, 2026🇵🇱 У польскім Сейме — прапанова адправіць дэпутатаў на ваенную падрыхтоўку. Фракцыя Rozw…
  3. Oct 6, 2026https://youtube.com/shorts/dGitW5V2I8Q?is=vu4gSIcAHkEtJ0Sw
  4. Oct 6, 2026Новы дзень-новыя падзеі! АЎТОРАК, 06.10.2026 ЕЎРАПАРЛАМЕНТ Далучайся і будзем разам🖌 http…
  5. Oct 5, 2026🇧🇷 Бразілія: інтрыга захоўваецца да апошняга голасу У першым туры прэзідэнцкіх выбараў п…
  6. Oct 5, 2026🇧🇦 Боснія і Герцагавіна: выбары не змянілі галоўную інтрыгу На выбарах 4 кастрычніка пар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →