TGViewer
Цэнтр новых ідэй Цэнтр новых ідэй @newideas_center · 678 subscribers
Post #2215 129
Цэнтр новых ідэй прадстаўляе вынікі новага маштабнага даследавання "Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі цягам 2020–2026 гадоў", прысвечанага таму, як змянілася архітэктура карнага апарату, як пашыраюцца паўнамоцтвы розных ведамстваў і як да рэпрэсіўных практык далучаецца грамадзянская інфраструктура.

Яно ахоплівае аналіз 53 новых рэпрэсіўных паўнамоцтваў у 28 сферах жыцця, больш за 5 900 судовых рашэнняў і 377 экстрэмісцкіх фармаванняў і арганізацый, а таксама зводны 20-этапны кейс, які ілюструе шлях чалавека ад першага адміністрацыйнага затрымання да спецвытворчасці і пераследу ў выгнанні. Даследаванне дапамагае ўбачыць рэальную структуру рэпрэсіўнай машыны і тое, як адказнасць выканаўцаў размываецца паміж мноствам розных структур. Некаторыя хайлайты і графікі сабралі на картках.

👉 Чытайце даследаванне цалкам на нашым сайце
  • ❤‍🔥 3
  • ⚡ 1
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @newideas_center
  1. Oct 9, 2026Ці здольныя заходнія дэмакратыі супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам і ці магчымыя сур'ёзныя…
  2. Oct 6, 2026⚡️На YouTube-канале Цэнтра новых ідэй пачынаецца анлайн-прэзентацыя новага даследавання Ян…
  3. Oct 5, 2026⚡️Ужо заўтра Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, прысвечанае таму, як пасля 2…
  4. Oct 2, 2026Нуль з чатырох абяцаных законаў і 61 святочнае мерапрыемства. Менавіта такім застаецца плё…
  5. Oct 1, 2026Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, прысвечанае таму, як пасля 2020 года змян…
  6. Sep 30, 2026Вітаем у камандзе! Доктар матэматычных навук, палітычны аналітык і журналіст Юрый Дракахру…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →