ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.
info@newideas.center
Post #2215
108

Цэнтр новых ідэй прадстаўляе вынікі новага маштабнага даследавання "Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі цягам 2020–2026 гадоў", прысвечанага таму, як змянілася архітэктура карнага апарату, як пашыраюцца паўнамоцтвы розных ведамстваў і як да рэпрэсіўных практык далучаецца грамадзянская інфраструктура.
Яно ахоплівае аналіз 53 новых рэпрэсіўных паўнамоцтваў у 28 сферах жыцця, больш за 5 900 судовых рашэнняў і 377 экстрэмісцкіх фармаванняў і арганізацый, а таксама зводны 20-этапны кейс, які ілюструе шлях чалавека ад першага адміністрацыйнага затрымання да спецвытворчасці і пераследу ў выгнанні. Даследаванне дапамагае ўбачыць рэальную структуру рэпрэсіўнай машыны і тое, як адказнасць выканаўцаў размываецца паміж мноствам розных структур. Некаторыя хайлайты і графікі сабралі на картках.
👉 Чытайце даследаванне цалкам на нашым сайце

- ❤🔥 3
- ⚡ 1
- ❤ 1
- 👍 1