TGViewer
Цэнтр новых ідэй Цэнтр новых ідэй @newideas_center · 678 subscribers
Post #2208 409
Вітаем у камандзе! Доктар матэматычных навук, палітычны аналітык і журналіст Юрый Дракахруст далучыўся да Цэнтра новых ідэй у якасці старшага даследчыка

Юрый — адзін з найбольш аўтарытэтных беларускіх аналітыкаў. За яго плячыма дзесяцігоддзі працы ў незалежнай аналітыцы ды журналістыцы: праца ў Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), больш за 25 гадоў на "Радыё Свабода", а таксама некалькі знакавых кніг пра беларускую палітыку ("Акцэнты Свабоды", "Сем худых гадоў", "Неверагодны 2020-ы").

Ужо першае наша супольнае даследаванне кіроўнай эліты Беларусі, зробленае Юрыем у суаўтарстве з Антонам Раднянковым, паказала, наколькі плённай аказваецца гэтая сінергія. Разам мы працягнем працаваць над глыбокай аналітыкай, якая дапамагае разумець працэсы ў Беларусі і рэгіёне.

Рады вітаць Юрыя ў нашай камандзе і чакаем новых супольных даследаванняў! 🤝
  • ❤ 10
  • 🔥 5
  • ✍ 2
  • 👎 1
  • 🤣 1
More from @newideas_center
  1. Oct 9, 2026Ці здольныя заходнія дэмакратыі супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам і ці магчымыя сур'ёзныя…
  2. Oct 6, 2026Цэнтр новых ідэй прадстаўляе вынікі новага маштабнага даследавання "Трансфармацыя рэпрэсіў…
  3. Oct 6, 2026⚡️На YouTube-канале Цэнтра новых ідэй пачынаецца анлайн-прэзентацыя новага даследавання Ян…
  4. Oct 5, 2026⚡️Ужо заўтра Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, прысвечанае таму, як пасля 2…
  5. Oct 2, 2026Нуль з чатырох абяцаных законаў і 61 святочнае мерапрыемства. Менавіта такім застаецца плё…
  6. Oct 1, 2026Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, прысвечанае таму, як пасля 2020 года змян…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →