Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, прысвечанае таму, як пасля 2020 года змянілася архітэктура карнага апарату, якую ролю ў ім адыгрываюць несілавыя ведамствы і як сістэма імкнецца да татальнага кантролю.
🗓 Калі: 6 кастрычніка а 14:00 (па Варшаве)
📍 Дзе: на YouTube (націсні на званочак, каб не забыцца пра трансляцыю)
Пасля 2020 года рэпрэсіі ў Беларусі часта ўспрымаюцца як кропкавыя дзеянні сілавых ведамстваў. Але як насамрэч уладкаваны сучасны рэпрэсіўны апарат знутры? Чаму да каральных практык усё актыўней далучаюцца цывільныя міністэрствы, школы, банкі, натарыусы і прыватныя працадаўцы? Як функцыянуе рэпрэсіўны канвеер праз прысваенне “экстрэмісцкіх” статусаў і чаму адказнасць выканаўцаў размываецца паміж мноствам дзяржаўных і грамадзянскіх структур?
На прэзентацыі прадставім вынікі маштабнага даследавання, якое ахоплівае 53 новыя рэпрэсіўныя паўнамоцтвы ў 28 сферах, уведзеныя на працягу 2020–2026 гадоў. Мы пакажам, як суды і пазасудовыя рэестры выкарыстоўваюцца для застрашвання і спрошчанага пакарання за інфармацыйны след. Акрамя таго, на прыкладзе зводнага 20-этапнага кейса разбяром, як рэпрэсіўны цыкл суправаджае чалавека і яго сям’ю ад першага затрымання да выгнання і за яго межамі.
Даследаванне прэзентуюць аўтары:
• Максім Знак — кандыдат юрыдычных навук, EMBA, юрыст і праваабаронца, былы палітвязень
• Юрый Козікаў — юрыст, магістр юрыдычных навук, эксперт у галіне права
Запрошаны спікер:
Аляксандр Класкоўскі — журналіст, палітычны аглядальнік
📍 Глядзіце жывую трансляцыю прэзентацыі
Далучайцеся да дыскусіі!
Post #2211
341

- ❤ 7
- 👍 4
- ❤🔥 1
- ⚡ 1