Надзвычай папулярная ў замежных колах кнігабомба-2026, пра якую напэўна вы ці чулі, ці яшчэ пачуеце, таму што Эн Хэтаўэй будзе ў экранізацыі (а яшчэ хадзілі канспіралагічныя тэорыі, што яна сама і напісала кнігу).
Маё імя Наталі Хелер-Мілс, я
Ці гэта маралізатарская казка з асуджэннем патрыярхату? Здаецца, не зусім. Крытыка сацыяльных сетак? Ммм, да не. Сацыяльны каментарый у адрас MAGA? Слабаваты, калі так. Мільённы аповед з падарожжам у часе? Хвала нябёсам, таксама не. Што гэта? Мне сказаць цяжка, і справа ў роўнай ступені можа быць ў маёй інтэлектуальнай нягегласці і нелагічнасці аповеду.
«Інфлюэнсер не мусіць быць прывабным, не мусіць быць нясцерпным. Ён мусіць быць і такім, і такім адначасова. Іншымі словамі, вызываць залежнасць». Праблема Наталі ў тым, што яна проста нясцерпная. Перажываць няма за каго, што патрыярхат дрэнны і для традвайф, і для бізнэсвуман, мы ведалі і раней, здаецца, чытаць няма за чым (хоць заўжды сябе супакойваю, што нават лухта, але на замежнай мове недарэмна). АЛЕ я думаю, што для абмеркавання з кніжным клубам было б золата: полымя спрэчак можа ўзняцца там, дзе не чакалі, матывацыю герояў абмяркоўваць цікава, таму што яна (па-мойму) кепска прапісана, а таму дае шырокі дыяпазон для трактаванняў.
#прачытанае (#праслуханае)
