TGViewer
Channel Public Channel
мурашка

мурашка

@murashkareading

кніжкі і пацешкі
Subscribers
155
Photos
313
Videos
13
Links
79
Recent Posts 4 shown
Post #420 59
Медлін Кэш — Заблудшыя авечкі (Madeline Cash — Lost Lambs) (2026)

Дарэчы, да Дуа Ліпы: пакуль мы з ёй на пару дзен размінуліся ў Порта, я дачытала Lost Lambs - кнігу жніўня ў яе кніжным клубе і, магчыма, кнігу года ў інтэрнэтах, нарабіўшую шмат белага шуму ў кніжных суполках.

Пачатак насіў мяне на хвалях эйфарыі: я знайшла яе, хэппі-мілавую версію Белага шуму Дэліла і Бясконцага жарту Фостэра Уолеса (прычым з Белым шумам паралелі і перакрыжаванні такія выразныя, што нібыта чытаеш сіквэл у трохі скрыўленым свеце, і я гэта ў найлепшым сэнсе, як камплімент). Так, персанажы колераў дзіцячых алоўкаў, але яскравыя, абсурдныя, і прывабныя, як тыя дафамінавыя інтэр’еры з Пінтарэста. Што можа не падабацца, калі ў цэнтры дзівакаватая сям’я з маці, якая спрабуе абагеміцца раманам з суседам з калекцыяй гліняных похваў, бацькі, чые самыя смелыя фантазіі даходзяць да пульхнай жанчыны, якая проста кажа “дзякуй”, і трох дачок, кожная з якіх багата адорана або Прыгажосцю, або Унутранай Прыгажосцю (і здольнасцю затрымліваць дыханне на 5 хвілін), або Розумам.

І раптам, на палове, пачынаецца нібыта зусім іншая кніга, ранейшае нават не ламаецца, а проста выкідваецца ў акно. Было АШЧУШЧЭНІЕ, што да аўтаркі прыйшлі прадзюсары (ці хто там з грашыма у кніжным свеце) і папрасілі дадаць (спойлер) канспіралагічных тэорый, кардоннага злодзея і абсалютна фізічна немагчымую і нелагічную перамогу дабра над злом, ну і албанскіх прыгажунек, таму што нам потым у клуб Дуа Ліпы трэба трапіць, а то каго зацікавяць проста дысфункцыянальна-сямейныя прыколы і жыццё. 

Але ў чытабельнасці не адмовіць, як і ўсім астатнім кнігам з клубу родненькай ДЛ.

#прачытанае
  • ❤ 9
  • 👍 3
  • 😁 1
Post #414 75
вельмі лоў-эфарт пост па тэме "што чытаюць у Еўропах"

люблю нібыта ў замочную шчылінку падглядзець (і спадзяюся, я не буду вычварэнкай, якой прысудзяць ордэр на ненабліжэнне на 50 метраў пасля гэтых фота), да і спіс атрымаўся даволі разнастайным і рэпрэзентатыўным, глядзіце:

1. Джыян Хан — Мёд на рану (Honey in the Wound — Jiyoung Han)
Пакаленні карэйскіх жанчын скрозь 20 стагоддзе, адносіны з Японіяй, магічны дар усяляць эмоцыі ў ежу (што), ператварэнні ў тыграў (што2) - такія ліхаманачныя сны інтрыгуюць

2. Кара Клэр Бёрк — Естарйер (Caro Claire Burke — Yesteryear)
Тыкток-легенда пра трэдвайф, якая апынулася ў мінулым без Інстаграма і іншых даброт жыцця, я ўжо купілася, але, здаецца, дарма

3. Хан Кан — Мы не развітваемся (Han Kang — We Do Not Part)
Снежная паэтычная, але вельмі кантраверсіўная навэла ад нобелеўскай аўтаркі славутай "Вегетарыянкі", бачыла параўнанне з нашай нобелеўскай лаўрэаткай — такі маркетынг працуе

4. Ф. К. Йі — Узыход Кіошы (F.C. Yee — The Rise of Kyoshi)
Першая кніга з Хронік Аватара (ага, таго з блакітнай рыскай на лбе), па водгуках, здаецца, што фаны ў экстазах і размнажаюцца

5. Энтані Бурдэн — Кухня: строга канфідэнцыйна (Anthony Bourdain — Kitchen Confidential)
Анекдоцікі з сумным прысмакам ад нью-ёркскага шэф-повара, выглядае шчыра і атмасферна аб кулінарным і чалавечым, усім foodie і не толькі на заметку

6. Кен Фолет — Слуп агню (Ken Follett — A Column of Fire)
Прызнацца, як пабачыла нешта блакітнае такой таўшчыні, падарвалася як залацісты рэтрывер, але не яна). Трэцяя кніга эпічнага гістарычнага фэнтэзі (а разумееце, напружанасць там дзікая павінна быць, раз тысячы старонак сталі бестсэлерам) тыпу Гульні прэстолаў, але драконаў і 18+ трошкі паменей (не чытала, а толькі ўяўляю, што так)

а вы ў каго што апошнім часам падглядзелі?)
  • ❤ 16
  • 💘 4
Post #406 201
⚡️амаль жывы рэпартаж⚡️

Livraria Lello ў Порта — адна з найпрыгажэйшых кніжных крам у свеце, патэнцыяльна натхніўшая тую-каго-нельга-называць на лесвіцы Хогвартса і краму Флоўрыш і Блотс (Дж. К. адмаўляе, але 1) ну вы паглядзіце 2) побач яшчэ якраз вуліца прафесара Салазара Слізэрына і абсалютна Крывы завулак).

А цяпер гэта яшчэ і дом для бібліятэкі забароненых кніг Manifesto, арганізаванай у партнёрствы з Дуа Ліпай і яе кніжным клубам Service95.
Кнігі падзеленыя па 4 раздзелах: Улада, Кантроль, Голас і Памяць (поўны спіс тут Dua Lipa's Manifesto Library (100 books) — ўпэўнена, вы таксама здзівіцеся некаторым назвам, як кажуць, не адзіным 1984🫠).

Урэшце рэшт, вуснамі самой Дулы Піпы:
Часамі самае падрыўное, што можна зрабіць — гэта прачытаць кнігу, а потым яе абмеркаваць.
  • ❤ 21
  • 🔥 11
  • 😍 3
Post #400 166
адмінка часова ў Еўропах, таму міні-агляд на навінкі кніжных (ну і што зачапіла позірк):

1. нататнічак з вокладкай нямецкага выдання Бясконцага жарту — не ведаю, які на іх попыт, але адно існаванне такога нататніка мяне весяліць і здзіўляе, амаль як і раён побач: аўтлет сатысфаераў насупраць царквы (здзівіць мяне не складана)

2. Джон Бойн - Вага ангелаў. Нябачныя фурыі сэрца былі супер, а тут нешта новае, ды пра Оскара Уайльда, не бачу, чаму не хацець прачытаць

3. Рэбека Куанг - Тайбэйская гісторыя. Я не самы вялікі фанат Елаўфэйс, але настойлівасць з якой Рэбека залятае ў абсалютна розныя жанры (гэтым разам рамантычнае? фэнтазі?) вартая павагі як мінімум

4. Сергій Жадан - Антэна. Проста прыемна знайсці на палічцы замежнай літаратуры🫶🏻

5. Паці Сміт - Хлеб ангелаў. Мемуары Паці аўтаматычна трапляюць у спіс жаданняў (яе ж “Проста дзеці” ласкава ўтыкаюць адвёртку проста ў сэрца, але ў вачах чамусьці застаецца аптымізм)

6. Джыліан Андэрсан - Больш. Зборнік ананімных апавяданняў аб самых схаваных фантазіях, у маркеталагічных мэтах выдадзеныя з іменем Джыліан на вокладцы. Абажаю гэтую жанчыну, як можна адначасова быць і Скалі, і ў рэальным часе мутаваць у сэксалагіню з Sex Education
  • ❤ 17
  • 🎉 3
Older posts →

About this channel

How can I read @murashkareading without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for мурашка: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does мурашка have?
мурашка (@murashkareading) has 155 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does мурашка know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →