TGViewer
мурашка мурашка @murashkareading · 155 subscribers
Post #420 64
Мэдлін Кэш — Заблудшыя авечкі (Madeline Cash — Lost Lambs) (2026)

Дарэчы, да Дуа Ліпы: пакуль мы з ёй на пару дзен размінуліся ў Порта, я дачытала Lost Lambs - кнігу жніўня ў яе кніжным клубе і, магчыма, кнігу года ў інтэрнэтах, нарабіўшую шмат белага шуму ў кніжных суполках.

Пачатак насіў мяне на хвалях эйфарыі: я знайшла яе, хэппі-мілавую версію Белага шуму Дэліла і Бясконцага жарту Фостэра Уолеса (прычым з Белым шумам паралелі і перакрыжаванні такія выразныя, што нібыта чытаеш сіквэл у трохі скрыўленым свеце, і я гэта ў найлепшым сэнсе, як камплімент). Так, персанажы колераў дзіцячых алоўкаў, але яскравыя, абсурдныя, і прывабныя, як тыя дафамінавыя інтэр’еры з Пінтарэста. Што можа не падабацца, калі ў цэнтры дзівакаватая сям’я з маці, якая спрабуе абагеміцца раманам з суседам з калекцыяй гліняных похваў, бацькі, чые самыя смелыя фантазіі даходзяць да пульхнай жанчыны, якая проста кажа “дзякуй”, і трох дачок, кожная з якіх багата адорана або Прыгажосцю, або Унутранай Прыгажосцю (і здольнасцю затрымліваць дыханне на 5 хвілін), або Розумам.

І раптам, на палове, пачынаецца нібыта зусім іншая кніга, ранейшае нават не ламаецца, а проста выкідваецца ў акно. Было АШЧУШЧЭНІЕ, што да аўтаркі прыйшлі прадзюсары (ці хто там з грашыма у кніжным свеце) і папрасілі дадаць (спойлер) канспіралагічных тэорый, кардоннага злодзея і абсалютна фізічна немагчымую і нелагічную перамогу дабра над злом, ну і албанскіх прыгажунек, таму што нам потым у клуб Дуа Ліпы трэба трапіць, а то каго зацікавяць проста дысфункцыянальна-сямейныя прыколы і жыццё. 

Але ў чытабельнасці не адмовіць, як і ўсім астатнім кнігам з клубу родненькай ДЛ.

#прачытанае
  • ❤ 9
  • 👍 3
  • 😁 1
More from @murashkareading
  1. Oct 2, 2026вельмі лоў-эфарт пост па тэме "што чытаюць у Еўропах" люблю нібыта ў замочную шчылінку пад…
  2. Sep 23, 2026⚡️амаль жывы рэпартаж⚡️ Livraria Lello ў Порта — адна з найпрыгажэйшых кніжных крам у свец…
  3. Sep 19, 2026адмінка часова ў Еўропах, таму міні-агляд на навінкі кніжных (ну і што зачапіла позірк): 1…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →