Livraria Lello ў Порта — адна з найпрыгажэйшых кніжных крам у свеце, патэнцыяльна натхніўшая тую-каго-нельга-называць на лесвіцы Хогвартса і краму Флоўрыш і Блотс (Дж. К. адмаўляе, але 1) ну вы паглядзіце 2) побач яшчэ якраз вуліца прафесара Салазара
А цяпер гэта яшчэ і дом для бібліятэкі забароненых кніг Manifesto, арганізаванай у партнёрствы з Дуа Ліпай і яе кніжным клубам Service95.
Кнігі падзеленыя па 4 раздзелах: Улада, Кантроль, Голас і Памяць (поўны спіс тут Dua Lipa's Manifesto Library (100 books) — ўпэўнена, вы таксама здзівіцеся некаторым назвам, як кажуць, не адзіным 1984🫠).
Урэшце рэшт, вуснамі самой Дулы Піпы:
Часамі самае падрыўное, што можна зрабіць — гэта прачытаць кнігу, а потым яе абмеркаваць.







