Іменныя пятніцы цяпер нерэгулярныя, але не закінутыя.
Як вядома, адзін з хітрыкаў літуанафобных "вульгарных літвіністаў" — давесці, нібы раннелітоўскія княскія імёны якія заўгодна (лацінскія, германскія, кельцкія), але не балцкія. Накінуць візію кшталту "прыходу варагаў". Матывацыя — калі не перацягнуць іменнай спадчыны сабе, дык хоць бы аддзяліць і выкінуць на "нічыйную" тэрыторыю.
Няпраўда гэта яшчэ і таму, што багата такіх імёнаў праз вякі пранесена ў прозвішчах людзей зусім не "княскага" паходжання. Бо некалі гэта былі зусім звычайныя для балтаў двухасноўныя імёны, якімі называлі ў тым ліку і князёў.
Колькі ілюстраваных прыкладаў.
🔵 З Вільні, 1799 — Элізабета з Ягайлаў.
⚫️ З-пад Вільні (Sužionys, 1913) — Анеля з Вітаўтаў.
🔵 З-пад Коўна (Žiežmariai, 1887) — Пётр Скіргайлла (Скіргайлы наўкола Коўна на працягу ўсяго ХІХ ст.).
А паўней пра такія імёны — у свайксцкай кнізе "Вітаўты і Вітарты", гэта must-have. Там матэрыял для рэнавацыі сёння.
#КрыўскіІменнік
@svajksta_by
Post #120712
24
Forwarded from SVAJKSTA


