"Менавіта гэтую
«сьвядомую», як скора пачне яе дражніць пан начальнік дзяржавы,
інтэлігенцыю, у атмасферы вакол Закону, узяліся драпежыць некаторыя «двухсотпрацэнтовыя» дэмакраты, ужо знаёмыя чытачам па выявах непавагі і нянавісьці да беларускага слова, да беларускай літаратуры і культуры. Закон, які
зрабіў мову народа адзінай дзяржаўнай у краіне, — ах як жа ён уздыбіў у іх душах атрутныя гадзючыя жарсьці, якую чорную сьмярдзючую сьліну пагнала з іх пашчэнкаў на адрас галоўных «вінаватых»!
Усё, што хочаце, — люббя вам, беларусы, дэмакратыя, любое права, —
толькі ня права мець сваю мову ў статусе адзінай дзяржаўнай. Чаму? Таму што
калі ў Беларусі запануе ваша беларуская мова — дык вы і самі запануеце ў гэтай краіне, станеце гаспадарамі гэтае цудоўнае зямлі. А на гэта мы ніколі згоды не дадзім: гаспадарамі тут будзем мы, а вы будзеце слугаваць нам і гаварыць на мове гаспадароў.
А сваю з цягам часу забудзеце канчаткова, і супакоіцеся, паверыўшы, што на гэта была воля Божая".
Ніл Гілевіч
пра некаторых "демократов", якія выступалі супраць беларускай мовы і нашай інтэлігенцыі, якая бараніла родную мову.