TGViewer
Мовосказ Мовосказ @movsrach · 836 subscribers
Post #119451 31

Forwarded from Historyja

"Менавіта гэтую «сьвядомую», як скора пачне яе дражніць пан начальнік дзяржавы, інтэлігенцыю, у атмасферы вакол Закону, узяліся драпежыць некаторыя «двухсотпрацэнтовыя» дэмакраты, ужо знаёмыя чытачам па выявах непавагі і нянавісьці да беларускага слова, да беларускай літаратуры і культуры. Закон, які зрабіў мову народа адзінай дзяржаўнай у краіне, — ах як жа ён уздыбіў у іх душах атрутныя гадзючыя жарсьці, якую чорную сьмярдзючую сьліну пагнала з іх пашчэнкаў на адрас галоўных «вінаватых»!

Усё, што хочаце, — люббя вам, беларусы, дэмакратыя, любое права, — толькі ня права мець сваю мову ў статусе адзінай дзяржаўнай. Чаму? Таму што калі ў Беларусі запануе ваша беларуская мова — дык вы і самі запануеце ў гэтай краіне, станеце гаспадарамі гэтае цудоўнае зямлі. А на гэта мы ніколі згоды не дадзім: гаспадарамі тут будзем мы, а вы будзеце слугаваць нам і гаварыць на мове гаспадароў.

А сваю з цягам часу забудзеце канчаткова, і супакоіцеся, паверыўшы, што на гэта была воля Божая".

Ніл Гілевіч пра некаторых "демократов", якія выступалі супраць беларускай мовы і нашай інтэлігенцыі, якая бараніла родную мову.
  • ❤ 1
More from @movsrach
  1. Sep 30, 2026video post
  2. Sep 30, 2026Кнур ефіопський — сексуальний чоловік середніх років, схиблений до зваблювання. #лайка 🇺�…
  3. Sep 30, 2026video post
  4. Sep 30, 202630 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 га…
  5. Sep 30, 2026Заўтра пачынаецца дзясяты месяц году. Назва кастрычнік — унікальна беларуская, хоць падобн…
  6. Sep 30, 2026video post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →