TGViewer
Channel Public Channel
SVAJKSTA

SVAJKSTA

@svajksta_by

Subscribers
117
Photos
87
Videos
2
Links
40
Recent Posts 13 shown
Post #621 70
Калі вы сабраліся да Заслаўскага музея паглядзець выставу ліштваў, дык ліштваў там не так шмат, і тыя без змеек.

Але! Тут побач цяпер цэлая зала часовай (да сярэдзіны кастрычніка) экспазіцыі, прысвечанай абарончай магіі, абярогам. Пра гэтую не так гавораць, як пра ліштвы, а дарма.

Трохі крыжоў і пара абразоў, але сама атмасфера такая, што тут хочацца пабыць. І нібы для роздуму пастаўленая даўняя лаўка, з якой уся выстава аглядаецца. На сценах замест тлумачэнняў — народная простая мова.

Умеюць жа і ў глыбіню, калі хочуць.

#СвайкстаТут

@svajksta_by
Post #614 98
Шагал? Каторы з хасідаў? Толькі каб прымазацца да таго, каго Парыж прыняў? Дык Парыж каго толькі ні прымаў.

▫️Для тых, хто ўгрунтаваны ў сваё Тут, — Рушчыц і яго Яблыні, або Зямля.

▫️Для аматараў старыны і літоўшчыны — Альхімовіч (наш, шчучынскі). Вось Свіцязянка.

▫️З візіянерскага высокага — літоўскі Чурлёніс (такі Драздовіч на максімалках, касміст і геаметрыст). Алтар.

▫️З хтанічнага — латышскі Зарыньш (Славук на максімалках). Курбад.

Так, па суседзях раскідана, трэба паднапружыцца, каб мець укучы.

А ў Шагала душны вайб цяпліцы пад пахамі. Ён тут ні да чаго.

@svajksta_by
Post #610 114
З-за Слуцку — Случ.
З-за Ганцавічаў — Цна.
На верху Лані — Клецк.
З-пад Капыля мкне Мажа.
Прынесеныя з-за Акі,
Тут Выня, Морач, Шача.
Ссушэлы край
Між Прыпяццю і Менскам.


@svajksta_by
Post #609 184
Сёння, як даўней верылі, змеі ідуць у сон.
Паводле М. Прэторыуса, прусы і літоўцы месца спання змей называлі migis (ад migti "спаць, засынаць").
Таму ў лес не хадзілі, каб не замінаць, у тое святое дзеянне чалавеку не ўкручвацца.

Дык у лес не ідзіце, а паглядзіце відэа з дудамі, як у розных месцах гралі сёлета на Дзень адзінства балтаў 22 верасня.

#ДзеньАдзінстваБалтаў

@svajksta_b
Post #608 156
Сёння другі, сярэдзінны дзень поўні — і сярэдзіна 10-га паслякаляднага лунарнага месяца.

Пара дзядоў ужо пачаўшыся, а пачынаецца ж калі бярэцца падаць лісце з дрэў.
— Вось наша штодзённая натуральная "медытацыя", яна суправаджае нас у гэтую пару, дзе б мы пад небам ні былі.
— Лісты адрываюцца і падаюць зусім як людзі, што адыходзячы адрываюцца ад дрэва жыцця.

У XVIІ стагоддзі жыхары Ніжняга Падзвіння яшчэ захоўвалі старыя назвы месяцаў, і кастрычнік называлі Месяц дзядоў, Велю менес. Ажно чатыры тыдні ўшаноўвалі дзядоў, пісаў П. Эйнгорн.

#НябесныяБегі #Дактрынальнае

@svajksta_by
Post #607 187
На святой жамойцкай гары Шатрыі, святкуючы Дзень адзінства балтаў 22 верасня, сярод іншых сцягоў — сіня-чорна-сіні сцяг балтаў усходу (Падняпроўе, Павочча), побач з такім жа неафіцыйным жамойцкім.

#ДзеньАдзінстваБалтаў #СіняЧорнаСіні

@svajksta_by
Post #605 159
Дзень адзінства балтаў у Менску

Сапраўднае свята выходзіць не толькі калі нагода належная і інтэнцыя шчырая. Але і калі з укладам кожнага лепш, чым было б без яго.
Той прыносіць два мяхі дроў або ўдоўгую грае ў дуду, гэты рупіцца шэдэўральным сталом з пачастункам або развучвае балцкія песні. Ніхто не назіральнік, але кожны — удзельнік.

Таму і дождж адступае, і хмары разыходзяцца — ад настойлівасці. Менавіта ў аўторак надвор'е круціла так, нібы ўвесь тагасвет зліваўся з нашым светам праз расчыненую браму. І такое суправаджэнне гэтага свята не ўпершыню ж.

Было і не толькі ў Менску, і шмат хто перад непагаддзю не адступіў.

#ДзеньАдзінстваБалтаў #МенскНаш

@svajksta_by
Post #603 253
"Дзень адзінства балтаў" — у такім парадку слоў збольшага кажуць ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах. Апроч... балцкіх, дзе даслоўна гэта гучыць "Балтаў адзінства дзень" (літ. Baltų vienybės diena).

Гэтак ва ўсіх такіх словазлучэннях — "кропка зборкі" не паперадзе, а прыканцы. Але ці гэта проста розны парадак слоў?

Гэта розныя кагнітыўныя стылі (кажа даследаванне). Пры "балцкім" стылі — чалавек даўжэй трымае несабранае. Адтэрміноўвае яго кансалідацыю. Мае павышаную талерантнасць да няпэўнасці.

Думаючы далей: гэта калі праявы і мноства не менш важныя за іх паяднанне ў адзіны парадак. Не адзіны бог-творца і яго ўпарадкавальны прынцып, а аўтаномныя вобласці Сонца, Зямлі, Леса, Агня, Люду...

Старыя індаеўрапейскія мовы ўжывалі абодва парадкі, але балцкія строга выбралі "паганскі" кірунак.

У гэтым рэчышчы і апошні свайксцкі тэкст пра замовы.

#Дактрынальнае

@svajksta_by
Post #602 209
🔥
Sen Balton ainīngiskvas dēinan!
🔥
З Днём адзінства балтаў!
🔥

🔵⚫️🔵

Хай нашы продкі нам усім спрыяюць!

@svajksta_by
Post #600 149
DzAdz_buklet.pdf1.3 MB
Буклет пра гісторыю і перадгісторыю святкавання Дня адзінства балтаў 22 верасня (заўтра).

Лёгка раздрукаваць, падзяліцца, пераслаць.

#ДзеньАдзінстваБалтаў #СвайксцкіяДрукі

@svajksta_by
Post #599 139
Тэкст пра замовы тут.

Агні Дня адзінства балтаў ужо заўтра, распальваем а восьмай вечара.

#ДзеньАдзінстваБалтаў #Дактрынальнае

@svajksta_by
Post #598 141
Пакуль увесь свет калоціць, вось так учора сядала сонца над былым лясным Святым возерам пад Асіповічамі, у нізоўях Свіслачы.

Там нават ужо не балота, а ледзь прыкметны прагал у лесе, з балотнай расліннасцю.

Старая з суседняй вёскі кажа ад ранейшых старых чуўшы, што тут царква правалілася. На яе памяці тут ужо хіба мох бралі на хаты, ды ў журавіны хадзілі.
З яе гаворкі: не крэпка далёка; Свіслач та́мань (туды).

А на іншым фота паказалася тое, чаго вачыма не бачна.

#СвайкстаТут

@svajksta_by
Older posts →

About this channel

How can I read @svajksta_by without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for SVAJKSTA: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does SVAJKSTA have?
SVAJKSTA (@svajksta_by) has 117 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does SVAJKSTA know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →