TGViewer
Channel Public Channel
Мова Дэталёва

Мова Дэталёва

@movananova

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
Subscribers
554
Photos
154
Videos
13
Links
128

Showing posts older than #305 · Back to latest

Older Posts 20 shown
Post #304 1.92K

Forwarded from Mova Nanova Viciebsk

✨Шаноўнае спадарства! Госцем бліжэйшых анлайн-заняткаў стане доктар гістарычных навук, этнограф, фалькларыст УЛАДЗІМІР ЛОБАЧ!
♾️Кола даследчыцкіх інтарэсаў нашага эксперта разнастайнае: гэта і этнасеміётыка, і міфалогія прасторы ды традыцыйнага культурнага ландшафту, і сакральная геаграфія, і народная медыцына беларусаў, і этнастэрэатыпы...
✔️Рыхтуйце пытанні, якія вас цікавяць, ды далучайцеся!
📌Пакідайце ў каментах +, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
Post #303 1.37K

Forwarded from Мова Нанова Баранавічы

Сябры, якіх беларускіх мастакоў вы ведаеце?
А акрамя Шагала ды Суціна?😊

Запрашаем на анлайн-заняткі "Што варта ведаць пра мастакоў Беларусі?" з мастацтвазнаўцам, гісторыкам мастацтва і мастаком Сяргеем Харэўскім. На занятках спадар Сяргей раскажа пра мастакоў і скульптараў, герояў-падарожнікаў, абмінаючы папулярныя "брэнды"😉 Пра лёсы творцаў, якіх варта ведаць і помніць, каб іх досвед і творчы плён не прапалі марна для Беларусі, для НАС!

Моўная часта і прыязная атмасфера заўсёды з намі. Сардэчна запрашаем далучацца❤

📌 19 мая ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Post #294 1.25K

Forwarded from Адукацыйныя zoom-лекцыі

Сябры, у пятніцу 21 траўня 2021 года прапануем далучыцца да онлайн-zoom лекцыі "Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны" з музыказнаўцай-беларусісткай, кандыдаткай мастацтвазнаўства Сьвятленай Немагай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Гэтая лекцыя - уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэньне на манюшкаўскую вандроўку, што адбудзецца 6 чэрвеня.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/eGFdJjPUQUB7yZv6A

Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які мае гонар называцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў – беларускага і польскага. Музычны нашчадак традыцыі філаматаў-філарэтаў. Рамантык былога Вялікага Княства Літоўскага. Дык кім быў і кім сабе лічыў Станіслаў Манюшка: палякам, беларусам, літоўцам, альбо можа нават расейцам? І якая з сённяшніх краін можа найбольш прэтэндаваць на яго музычную спадчыну?
Post #293 1.26K
У Ізраілі жыве шмат нараджэнцаў Беларусі. Цяпер там праз бамбёжкі церпіць мірнае насельніцтва. Напрыклад, у горадзе Ашкелоне, дзе жыве наш госць Барыс Балтэ, 16 траўня адна ракета трапіла ў аўтамабіль, іншая - у прыватны дом, трэцяя ўпала побач з сінагогай. Далучайцеся да нашых заняткаў “Мова Нанова” і мы паразмаўляем пра тое, што адбываецца ў Ізраілі і як там цяпер жывецце ягоным мірным жыхарам. Стаўце плюс у каментарах, каб атрымаць спасылку на заняткі.
Post #292 1.29K
#мовананованабелсаце

Вольга Калацкая – вядомая перакладчыца з англійскай на беларускую мову. Яна пераклала для "Белсату" шэраг фільмаў, сярод якіх асабліва надзённай застаецца стужка 1995 г. "Рычард ІІІ" з Іянам МакКеленам у галоўнай ролі.

Чым Грыгорый Азаронак раз’юшыў Вольгу Калацкую? Якія прыемныя і непрыемныя сюрпрызы чакалі пасля затрымання? Якое ўражанне пакінула сукамерніца Кацярына Андрэева? Чаму вязні баяцца гаварыць па-беларуску? Што з перакладзенага спадарыняю Вольгаю варта паглядзець і пачытаць? Як мае выглядаць новая беларусізацыя?

У граматычнай частцы разбіраемся, ці ёсць у беларускай мове слова "крышка" і што такое каркадзёр. У "Дзіцячай заМове" распавядаем, як лёгка запомніць новыя беларускія словы.

https://www.youtube.com/watch?v=SGMPPe4RWTI
Post #290 1.57K

Forwarded from Deleted Account

Чарговыя нашыя заняткі будуць прысвечаныя песням ваенных гадоў у перакладзе на беларускую мову ў выкананні вядомага спевака і музыкі, аднаго з лідараў гурту Стары Ольса Алеся ЧУМАКОВА.
Для ўдзелу ў занятках пакіньце любы каментар пад гэтым допісам. Вам будзе дасланая спасылка на канферэнцыю (патрэбны акаунт у google.com).
Post #289 1.39K
#слоўнік

Працоўная субота...А ўсе думкі пра вясну, адпачынак і, можа быць, рыбалку? Ці ёсць сярод нашых чытачоў рыбакі?

Звычайны слоўнік па тэме "Рыбалка" вы можаце прачытаць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/slounik-mova-nanova-rybalka.html

А тут мы апублікуем нешта надзвычай цікавае - беларускі рыбалоўны жаргон. Так, ёсць і такое!

Барада – моцна заблытаная лёска

Тэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формы

Падвох – рыбак-падводнік

Пінгвін – рыбак на лёдзе

Джыгіт – рыбак, які займаецца джыгавай лоўляй

Мясарубка – безынерцыйная рыбалоўная шпуля

Катлета – прыкорм, злеплены ў форме шайбы

Морква – прыкорм, злеплены ў форме конуса

Паркоўка, паркаваць – вылавіць рыбу і пасадзіць у рыбнік

Сундук – судак

Лаўрушка – дробная гусцяра ці падлешчык

БЧБ – камбінаваная насадка з апарыша і матыля

Зубасты, кракадзіл, мамка, ножык, плямісты, шнурок, травянка, шчупакабра – пра шчупака

Піпісон, рознарыбіца, шалупень, жыўцовы памер, карлікавая, нанарыбка, моладзь, недамерак, сікельда, сікіляўка – пра дробную рыбу

Лапаць, ляшчара, саплівы, падлец – пра ляшча

ОБТ – олд беларашн традзішн, выпіўка на рыбалцы

Абрэз – перакусванне рыбай лёскі

Бель, белая рыба – недрапежная рыба

Дарожыць – лавіць на спінінг з чоўна, які рухаецца на вёслах


Гэта толькі малая частка рыбалоўнага жаргону. Поўны слоўнік, складзены Ігарам Крэбсам, можна спампаваць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/cikavinki-slounik-rybalounaga-zhargonu.html
Post #288 1.62K
#цікавінкі

Любіце вандраваць? Запрашаем падпісацца на канал "Сцежкі Беларусі", дзе публікуюцца цікавыя допісы пра вандроўкі па Беларусі, а таксама аўтарскія здымкі самых файных месцаў нашай краіны. Напрыклад, тут можна зірнуць, як выглядае адрэстаўраваная Паўночная вежа Гальшанскага замка, адкрытая для наведнікаў зусім нядаўна: https://t.me/tropinki/2589
Telegram Сцежкі Беларусі | Тропинки Беларуси Учора, 6 траўня, адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім. Падзея важная, так як ужо амаль 40 гадоў прайшло з верасня 1980-га, калі навукоўцы з Навукова-даследчага праектнага бюро Спецыялізаваных…
Post #287 1.43K

Forwarded from Белмова

У гэты чацвер спрэчная тэма. Мы не нясём адказнасці, калі дзесьці штосьці падгарыць. 😅

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Традыцыйна працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Дыскутуем пра набалелае. Пурызм ці не? Ёсць што сказаць — скажыце! Меркаванні, думкі, дыскусіі (без пераходу на асобы) вітаюцца😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

P.S. спасылка гэтым разам будзе іншая, лайфхак зайсці па старой не атрымаецца, таму адзначайцеся ў каментах.
Post #286 1.32K

Forwarded from Белсат

👌На «Новы час» падпісаныя ўсе палітвязні.

Гэта зрабіла рэдактарка газеты Аксана Колб.💥

Для многіх з іх папяровае выданне ёсць адзінаю крыніцаю інфармацыі з волі.

Магчыма таму «Белдрук» скасаваў дамову на распаўсюд газеты.

Як знайсці «Новы час» і падтрымаць палітвязняў у размове з Аксанай Колб далей.👇

https://beltv.info/programs/11-05-2021-papyarovaya-gazeta-i-listy-adzinaya-krynitsa-infarmatsyi-dlya-palitvyaznyau/
Post #285 1.13K

Forwarded from Мова Нанова Баранавічы

Сябры, вялікія выходныя падыходзяць да заканчэння, вяртаемся ў працоўнае русла і запрашаем на заняткі.

У сераду, 12 мая, паразважаем, што для нас сённяшніх азначае дзень 9 Мая, і зладзім творчую сустрэчу з Алесем Чумаковым. Ваенныя песні, песні з рэпертуара Марка Бернэса, песні з кінафільмаў, Акуджава, Высоцкі - усё па-беларуску ў перакладах Сержука Сокалава-Воюша і, канешне ж, пад гуслі. Паслухаем і заспяваем разам!

📌 12 мая ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Post #283 1.15K

Forwarded from Mova Nanova Viciebsk

💥Сябры, госцем наступных анлайн-заняткаў стане нашая зямлячка – малады віцебскі драматург, сцэнарыст, рэжысёр ВОЛЬГА ПРУСАК.

👱‍♀️🏆Вольга з’яўляецца ўладальніцай прэміі Тома Стопарда «Яркі дэбют» і пераможцай (трэцяе месца) у намінацыі «П’еса» на міжнародным біенале сучаснай драматургіі «Вольны тэатр». Яе кінаработы ў свой час дэманстраваліся на такіх фестывалях, як «Артдакфэст» (Масква), Point in the endless Universe (Кіпр), Is Real (Італія, Сардзінія), Osten-Saken off-stage festival (Кіеў). Сёння Вольга працуе ў Беларускім тэатры «Лялька».

🎥📄🎭Падчас размовы пагутарым з госцяй пра гісторыю і працэс стварэння яе кароткаметражных фільмаў, самабытнасць іх галоўных герояў ды і наогул пра даўнюю любоў Вольгі да дакументалістыкі. Не абмінём літаратурную і тэатральную дзейнасць таленавітай творцы.

🎞️Раім пазнаёміцца з самымі вядомымі кінаработамі Вольгі тут👇
https://artdoc.media/ru/author/28504/

🤗Далучайцеся, будзе пазнавальна!

✨Стаўце ў каментах +, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
Post #282 1.26K
#слоўнік

Тэматычная лексіка да сённяшняга дня - Радаўніцы. Дарэчы, як вы называеце - Радаўніца ці Радуніца? Альбо ў вашай мясцовасці ўжываецца іншая назва?


Некропаль

Могілкі, клады, пагост

Цвінтар (могілкі пры храме)

Магіла

Пахаванне

Перапахаванне

Надмагілле, намагілле

Надгробак, нагробак

Помнік, стэла, агароджа

S.P. – “Świętej pamięci” (святой памяці)

D.O.M. – “Deo optimo maximo” (Божа усемагутны)

З.П. – “здесь покоится” (тут пахаваны)

Нябожчык

Мумія

Парэшткі

Прах

Крыпта

Склеп

Труна, дамавіна

Трунар (рус. гробовщик)

Далакоп (рус. могильщик)

Саркафаг

Вянок

Брама

Касцёл

Царква

Развітанне

Некралог

Дзяды

Радаўніца

Кальварыя

Вайсковыя могілкі

Усходнія могілкі

Старажоўскія могілкі

Мізар

Мацэва

Бісхайм – сімвалічны “чысцец” на габрэйскіх могілках; калідор, праз які нябожчыка праносілі ў апошні шлях

Вандал, пашкоджанне, разрабаванне магілы
Post #280 3.99K
Post #279 1.53K
#слоўнік

Беларускія дарогі

На вашай вуліцы ўжо заклеілі ямы на асфальце, што ўтварыліся пасля марознай зімы? Як што, бярыце наш тэматычны "дарожны" слоўнік і смела пішыце адпаведны зварот на роднай мове!

І трошкі гісторыі, канешне.

У часы ВКЛ было некалькі транспартных накірункаў: Полацк-Віцебск-Смаленск, Полацк-Браслаў-Вільня, Варшава-Гародня-Вільня, Гародня-Нясвіж-Слуцк, Берасце-Луцк і іншыя. У Статуце ВКЛ 1588 г. была замацавана заканадаўчая база, якая рэгламентавала габарыты дарог, правілы праезду па іх, дарожныя павіннасці (ўтрыманне і рамонт дарог) ды іншае. Пачалі рабіць брукаванкі, тэхніка іх будавання захавалася да нашых часоў.

У Расейскай імперыі пачатак будавання дарог лічыцца 1722г, калі быў сенацкі ўказ аб будаўніцтве грунтовай дарогі Пецярбург-Масква.

Дарогі на тэрыторыі Беларусі ў 17-18 стагоддзях будаваліся па еўрапейскіх нормах, пачалі прымяняць геадэзічныя інструменты. У 19 стагоддзі ўжо была дастаткова разгалінаваная сетка мясцовых і транзітных дарог, як Масква-Варшава, Пецярбург-Кіеў. Гэтыя дарогі былі выкананы па сістэме Мак-Адама (шчэбневае пакрыццё, пясчаная аснова, папярэчны профіль). Усе дарогі былі разлічаны пад гужавы транспарт, і толькі з развіццём аўтатранспарту ў 20 ст. дарогі сталі аўтамабільнымі.

Цяпер агульная працягласць дарог у Беларусі складае 102,4 тыс. км, з якіх 88,6 тыс. км маюць цвёрдае пакрыццё. Працягласць вуліц складае 15,5 тыс. км.

На сучасным этапе ў якасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў шырока выкарыстоўваюць:

пясок і друз – рус. щебень;
бітум і цэмент;
асфальта- і цэментабетон.

Кожная дарога праходзіць наступныя жыццёвыя стадыі:

пошукі – рус. изыскания;
праектаванне;
будаванне – рус. возведение;
утрыманне – рус. содержание;
рамонт і рэканструкцыю.

Дарога складаецца з:

землянога палатна і водаадводных збудаванняў;
дарожнага пакрыцця;
штучных збудаванняў;
тэхнічных сродкаў арганізацыі руху;
інжынернага абсталявання.

Адлік адлегласцяў на дарогах з Менску здясняецца ад Кастрычніцкай плошчы, а ў іншых населеных пунктах ад спецыяльных знакаў каля пошты.


А тут можна паглядзець цікавыя архіўныя фоткі, як будаваліся беларускія дарогі дзесяцігоддзі таму:

https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-200/cikavinki-fota-budaunictva-darog.html
Post #278 1.06K

Forwarded from Белмова

Даўно ў нас не было простых побытавых тэм.🙃 У гэты чацвер традыцыйныя моўныя заняткі. Запрашаем!

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай, разбіраем правапіс вялікіх і малых літар. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Размаўляем пра рэчы, што бачым навокал штодзённа, ці ўсе назвы будуць вам знаёмыя па-беларуску?😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Post #277 1.05K

Forwarded from Мова Нанова Баранавічы

Даражэнькія, маем ажно 2 сустрэчы на гэтым тыдні!
Традыцыйныя нашы заняткі пройдуць у чацвер. Скарыстаемся велікодным настроем і паразмаўляем пра тое, як змяняліся дамінуючыя веравызнанні на тэрыторыі нашай краіны, ці сапраўды для беларусаў была характэрна рэлігійная талерантнасць і як рэалізоўваліся словы князя Гедыміна: "Няхай кожны шануе Бога па-свойму. Ва ўсіх нас адзін Бог".
У госці на дас завітае доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч!

📌 6 траўня ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)

P.S. Нагадваем пра літаратурны анлайн-гурток, на якім абмяркуем раман Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Сустракаемся ў сераду, 5 траўня, а 19-й гадзіне.
Post #276 1.07K

Forwarded from Mova Nanova Viciebsk

Сябры, ужо хутка скончыцца вучэбны год у школах. Мы з радасцю прадстаўляем вам нашу заўтрашнюю госцю - настаўніца, пісьменніца, даследчыца літаратуры Ганна Севярынец!!!
Ганна Канстанцінаўна завітае да нас у анлайне, каб паўдзельнічаць у размове пра школы сённяшняй Беларусі.
Мы ведаем, што да нас далучаюцца як бацькі школьнікаў, так і самі школьнікі, таму шчыра запрашаем вас усіх да ўдзелу ў размове, вы маеце магчымасць задаць пытанні, распавесці пра свой досвед і абмеркаваць свае думкі на гэтую тэму з намі і спадарыняй Ганнай! Будзе цікава!

Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі Мова Нанова Віцебск, пішыце "+" у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →