TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #289 1.39K
#слоўнік

Працоўная субота...А ўсе думкі пра вясну, адпачынак і, можа быць, рыбалку? Ці ёсць сярод нашых чытачоў рыбакі?

Звычайны слоўнік па тэме "Рыбалка" вы можаце прачытаць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/slounik-mova-nanova-rybalka.html

А тут мы апублікуем нешта надзвычай цікавае - беларускі рыбалоўны жаргон. Так, ёсць і такое!

Барада – моцна заблытаная лёска

Тэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формы

Падвох – рыбак-падводнік

Пінгвін – рыбак на лёдзе

Джыгіт – рыбак, які займаецца джыгавай лоўляй

Мясарубка – безынерцыйная рыбалоўная шпуля

Катлета – прыкорм, злеплены ў форме шайбы

Морква – прыкорм, злеплены ў форме конуса

Паркоўка, паркаваць – вылавіць рыбу і пасадзіць у рыбнік

Сундук – судак

Лаўрушка – дробная гусцяра ці падлешчык

БЧБ – камбінаваная насадка з апарыша і матыля

Зубасты, кракадзіл, мамка, ножык, плямісты, шнурок, травянка, шчупакабра – пра шчупака

Піпісон, рознарыбіца, шалупень, жыўцовы памер, карлікавая, нанарыбка, моладзь, недамерак, сікельда, сікіляўка – пра дробную рыбу

Лапаць, ляшчара, саплівы, падлец – пра ляшча

ОБТ – олд беларашн традзішн, выпіўка на рыбалцы

Абрэз – перакусванне рыбай лёскі

Бель, белая рыба – недрапежная рыба

Дарожыць – лавіць на спінінг з чоўна, які рухаецца на вёслах


Гэта толькі малая частка рыбалоўнага жаргону. Поўны слоўнік, складзены Ігарам Крэбсам, можна спампаваць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/cikavinki-slounik-rybalounaga-zhargonu.html
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →