TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #409 3.01K
#цікавінкі

Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка

У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Гальяш Леўчык (1880-1944) выдаў у Вільні лацінкай свой першы паэтычны зборнік “Cyzyk bielaruski”, які рэдагаваў Янка Купала.

У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага захоўваецца ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка (СКМ КП 5889/Ф1693). Народны паэт Беларусі пісаў яму ў лютым 1914 года:

“Паважаны Пане! Вашага “Чыжыка” аддалі ўжо друкаваць рускімі літарамі.   Будзьце ласкавы прыслаць як найхутчэй клішэ вокладкі і Вашай фатаграфіі. Калі маеце зрабіць якія папраўкі, то прышліце папраўлены экземпляр. Астаюся са шчырай да Вас пашанай сакратар Беларускага Выдавецтва Ів.Луцэвіч. Вільна, 7.II.14 г.

P.S. Апошнюю карэктуру кніжкі прасілі б, каб Вы самі зрабілі. Ів. Л.”.

На вялікі жаль, кірыліцай зборнік вершаў слонімскага паэта так і не пабачыў свет, бо пачалася Першая сусветная вайна. А вось ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка збярогся да сённяшніх дзён.
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  3. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  4. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  5. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
  6. Jun 16, 2022#цікаваеслова СЛУ́ХАЎКА (у тэлефона - дэталь, праз якую адбываецца працэс гаварэння і слух…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →