TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #283 1.15K

Forwarded from Mova Nanova Viciebsk

💥Сябры, госцем наступных анлайн-заняткаў стане нашая зямлячка – малады віцебскі драматург, сцэнарыст, рэжысёр ВОЛЬГА ПРУСАК.

👱‍♀️🏆Вольга з’яўляецца ўладальніцай прэміі Тома Стопарда «Яркі дэбют» і пераможцай (трэцяе месца) у намінацыі «П’еса» на міжнародным біенале сучаснай драматургіі «Вольны тэатр». Яе кінаработы ў свой час дэманстраваліся на такіх фестывалях, як «Артдакфэст» (Масква), Point in the endless Universe (Кіпр), Is Real (Італія, Сардзінія), Osten-Saken off-stage festival (Кіеў). Сёння Вольга працуе ў Беларускім тэатры «Лялька».

🎥📄🎭Падчас размовы пагутарым з госцяй пра гісторыю і працэс стварэння яе кароткаметражных фільмаў, самабытнасць іх галоўных герояў ды і наогул пра даўнюю любоў Вольгі да дакументалістыкі. Не абмінём літаратурную і тэатральную дзейнасць таленавітай творцы.

🎞️Раім пазнаёміцца з самымі вядомымі кінаработамі Вольгі тут👇
https://artdoc.media/ru/author/28504/

🤗Далучайцеся, будзе пазнавальна!

✨Стаўце ў каментах +, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →