TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1092 22
СХІЛЬНЫ ДА ЭКСТРЭМІЗМУ

Пасля ўступлення прыгавора ў законную сілу мяне этапавалі ў віцебскую калонію №3 «Віцьбу». Суд скончыўся, прысуд уступіў у сілу, цяпер я быў ужо не абвінавачаны і не чалавек пад следствам. Цяпер я быў асуджаны і розніцу адчуў адразу. Пасля этапу быў каранцін, новыя людзі, новыя правілы, новыя твары. У калоніі ўсё было раскладзена па часе і па камандзе. Куды ісці, калі ўставаць, калі есці, калі працаваць, калі маўчаць.
  
У першыя дні мяне сфатаграфавалі ў спальным памяшканні на фоне шэрай сцяны. Здымак зрабіў іншы асуджаны, які працаваў у клубе фатографам. Мне тады было амаль усё роўна, як я выглядаю, за плячыма больш года СІЗА, потым суд, этап, невядомасць і новая рэчаіснасць. Усё навалілася адразу.
More from @lsudalenka
  1. Oct 9, 2026ВЫЗВАЛІЦЬ УСІХ. НЕ СПЫНЯЦЦА НА 25 «У Беларусі толькі што вызвалілі 25 палітычных зняволены…
  2. Oct 9, 2026З лекамі было прасцей, родныя перадавалі таблеткі, да якіх я прызвычаіўся. У калоніі ўсё з…
  3. Oct 9, 2026МОЙ ДЫЯБЕТ У СІЗА мая хвароба давала мне адну дзіўную «льготу», мне дазвалялі ляжаць днём.…
  4. Oct 9, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ. ПРЫЧЫНА №9. А КАЛІ ПРАЎДА ВЫСВЕТЛІЦЦА ПРАЗ ДЗЕСЯЦЬ…
  5. Oct 9, 2026ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ: ГАННА СТРАЖЭВІЧ Ганне Стражэвіч - 60 гадоў, яна з Салігорска. У снежн…
  6. Oct 8, 2026СУДДЗЯ, ЯКІ ВЫНОСІЎ ПРЫСУДЫ ПАЛІТВЯЗНЯМ, АТРЫМАЎ ПАВЫШЭННЕ Аляксандр Лукашэнка прызначыў А…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →