TGViewer
Лінейная (аг | рэг) рэсія Лінейная (аг | рэг) рэсія @linearaggression · 1.12K subscribers
Post #88 2.13K
#statistics #health

Давайце патлумачу, чаму я ігнарую такія даследаванні.

Гэта карэляцыйнае даследаванне (альбо observational study). Усе чулі пра “карэляцыя - не прычынна-следчая сувязь”. Магчыма здаровыя людзі больш схільныя да шпацыраў. Магчыма дысцыплінаваныя людзі а) схільныя да шпацыраў б) у астатнім сочаць за сваім здароўем дысцыплінавана. Ну і г.д.

Окей. Але калі эксперымент мы правесці не можам (ніхто не пагодзіцца хадзіць 5 год па 10.000 крокаў, таму што яму завучкі ў халатах так сказалі), магчыма і ад такіх даследаванняў ёсць карысць?

Я не ўпэўнены. Вы напэўна чулі пра “добры” (HDL) халестэрын. З карэляцыйных даследаванняў мы ведалі, што ён бароніць сэрца. Такіх даследаванняў дзясяткі, калі не сотні. Гэта быў навуковы кансэнсус. Што здарылася пры першых рандамізаваных клінічных эксперыментах? Правільна, мы не знайшлі ніякай сувязі паміж HDL халестэрынам і здароўем сэрца. І такіх прыкладаў шмат. Калі я не магу давяраць вынікам цэлай батарэі карэляцыйных даследаванняў, як я магу давяраць вынікам аднаго? У мяне на гэты конт ёсць больш тэарэтычны артыкул.

Я не хачу сказаць, што фізічная актыўнасць не спрыяе вашаму здароўю. Канешне спрыяе. Мне проста для гэтай высновы не патрэбнае такое даследаванне. У мяне для гэтага ёсць вынікі тысяч эксперыментаў і мудрасць пакаленняў, таксама вядомая як "шо ты ў хаце ўсё сядзіш схадзі на вуліцу пабегай"
Telegram cybulinka. 10 000 крокаў і хуткая хада абароняць розум і сэрца. Міжнародная група навукоўцаў выявіла, што паніжэньне рызыкі дэменцыі і хвароб сэрца мае сувязь не толькі з колькасьцю крокаў за дзень, але і з тэмпам хады. То бок, каб атрымаць найбольшую карысьць для…
  • 👍 32
  • ❤ 3
  • 🔥 1
  • 🤔 1
More from @linearaggression
  1. Oct 8, 2025У заходніх дэмакратыях ёсць такі забаўны феномен, форма representation gap, якому ўсё боль…
  2. Oct 2, 2025Цікавая прэзентацыя пра наш дэмаграфічны лёс і фертыльнасць ад Jesús Fernández-Villaverde,…
  3. Sep 19, 2025Чао-какао Прачытаю вось тут лекцыю пра даныя і алгарытмы, калі раптам вы "ва ўзросце да 30…
  4. Aug 7, 2025Прэзентацыя OpenAI з параўнаннем GPT-5 супраць іншых мадэляў Адпраўляецца ў капілку маіх л…
  5. Feb 14, 2025Пра эгалітарны беларускі фэйсбук Знайшоў забаўны датасэт пра "Cross-Gender Friending Ratio…
  6. Feb 4, 2025Lanced Digit Health апублікаваў вынікі маштабнага клінічнага даследавання пра AI і анкалог…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →