Цікавая прэзентацыя пра наш дэмаграфічны лёс і фертыльнасць ад Jesús Fernández-Villaverde, "вядучага эксперта па дэмаграфіі"
- Фертыльнасць падае нашмат хутчэй чым усе чакалі
- Глабальная фертыльнасць імаверна ўжо ніжэй узроўню узнаўлення з 2023 году
- Падзенне паскорылася ў раёне 2014
- Middle-income краіны пакутваюць больш за ўсіх: у Мексіцы, Тунісе, Тайландзе, ці Турцыі з Бразіліяй фертыльнасць ужо ніжэй чым напрыклад у ЗША
- ААН працягвае рабіць выгляд што не ўсё так страшна, закладаючы ў свае прагнозы масавы "адскок" — рост фертыльнасці назад "with an expectation of continued progress toward gender equality and women’s empowerment and improving social and economic opportunities.”
Не памятаю, у якой прэзентацыі я гэта бачыў, але ў размовах пра "адскок" часам прыводзяць прыклад Беларусі, дзе з ~2004 па 2016 сапраўды на 40% вырасла фертыльнасць а цяпер падае ударнымі тэмпамі
Таксама трымайце цікавую візуалізацыю
Post #195
1.36K

- 🙈 12
- 🤔 8
- 👍 6
- 😭 6
- ❤ 3
- 🎉 3
- 👀 2
- 🍾 1