TGViewer
cybulinka cybulinka @cblnq · 1.4K subscribers
Post #863 458
10 000 крокаў і хуткая хада абароняць розум і сэрца.

Міжнародная група навукоўцаў выявіла, што паніжэньне рызыкі дэменцыі і хвароб сэрца мае сувязь не толькі з колькасьцю крокаў за дзень, але і з тэмпам хады. То бок, каб атрымаць найбольшую карысьць для здароўя, трэба не толькі імкнуцца да 10 000 крокаў за дзень, але і хадзіць жвавей.

Аўтары адзначылі, што для мала актыўных людзей станоўчы ўплыў будзе назірацца нават пры 3 800 крокаў за дзень, а аптымальным паказьнікам для ўсіх, навукоўцы назвалі 9 800 крокаў.

У дасьледваньні выкарыстоўваліся дадзеныя 78 500 жыхароў Вялікабрытаніі ва ўзросьце ад 40 да 79 гадоў. Усе яны насілі адмысловыя бранзалеты для маніторынга фізычнай актыўнасьці мінімум тры дні. Дадзеныя з бранзалетаў потым былі зьвязаныя са зьвесткамі пра здароўе, а ў выніковую ацэнку трапілі толькі першапачаткова здаровыя людзі.
  • 👍 12
  • ❤ 2
  • 😢 1
More from @cblnq
  1. May 4, 2026Як мазгі ператвараюць жыцьцё ў сны? Навукоўцы прааналізавалі больш за 3 700 гісторый сноў…
  2. Apr 21, 2026Вугляводы запаволілі мэтабалізм мышэй нават безь пераяданьня Японскія навукоўцы выявілі, ш…
  3. Apr 20, 2026Спадарства, ужо амаль год я спрабую разьвязаць адну тэхнічную праблему: мой асноўны ўліков…
  4. Apr 17, 2026Фруктоза можа быць ня толькі крыніцай калёрый, але і адыггрываць значную ролю ў разьвіцьці…
  5. Apr 15, 2026Адзінота не паскорыла пагаршэньне памяці ў пажылых людзей Пачуцьцё адзіноты можа ўплываць…
  6. Apr 13, 2026Атлянтычная мэрыдыянальная цыркуляцыя (AMOC) зьяўляецца ключавой сыстэмай акіянскіх плыняў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →