TGViewer
Lavonczyk Lavonczyk @lavonczyk · 163 subscribers
Post #52 530
Пятніца вечар, вырашыў трошкі пагаварыць пра срач.

Вельмі распаўсюджаная думка, што толькі беларусы не ўмеюць дамаўляцца. Гэта, насамрэч, усё фуфло. Вы сачылі за дыскусіямі ў польскім сеціве падчас разьдзіманьня Валынскага пытаньня? Гэта зараз украінцы такія сябры палякаў, а ў 2017 годзе правячая партыя (дада, якую цяпер Зяленскі хваліць як узорнага хаўрусьніка) называла ледзь не адкрытым тэкстам украінцаў ворагам, які падчас другой сусьветнай вайны ўстроіў разьню этнічных палякаў. Дык вось, там тады такое неслася, што нашыя цапкалагейты падаліся б дзіцячым карагодам.

Ці дыскусія ў Брытаніі падчас брэксіту. Такой колькасьці хлусьні адносна выхаду краіны з ЭЗ я ня бачыў. "Ня будзе ніякага іпакта на эканоміку, а тыя, хто сьцьвярджае адваротнае - хлусы й нацысты". Дада, прыхільнікаў ЕС там масава называлі нацыстамі, якія хочуць стварыць вялікі рэйх коштам незалежнасьці Брытаніі.

Срач (разам з абсалютна неабгрунтаванымі й хлусьлівымі каментамі) - штука абсалютна нармальная. Хацелася б вядома каб быў не срач, а дыскусія, аднак маем тое што мы маем. Я да таго, што ва ўменьні пасрацца беларусы далёка не самотныя.

То бок хлусьлівая атака Цапкалы на фонды байхелп і байсол магла б мець месца і ў дэмакратычнай краіне з даўнімі традыцыямі публічнае дыскусіі. Дваедушша ў патрабаваньні аўдыту нас чалавекам, які наплёў пра тое, што сабраў 4 мільёны (а выявілася што 20 тысяч, ды й тое ня ён) - таксама магло б здарыцца і ў Нямеччыне, і ў Польшчы. З гэтым трэба зьмірыцца.

Але вось што для мяне непрымальна - гэта калі мне пішуць каментары, маўляў, не разьдзімайце срач, трэба аб'ядноўвацца. Персанажы накшталт Цапкалы аб'ядноўвацца не ўмеюць. І мову яны разумеюць толькі адну - з нагі. Мову з выкрыцьцём хлусьні аб няісных 4 мільёнах яны разумеюць цудоўна. Маўчаньне ці шляхетнасьць - не.

Калі байхэлп не чапляюць - гаўняць іншых мы ня будзем. Але калі персанажы кшталту Цапкалы ці Карач ці Зянковіча беспадстаўна гоняць на нас - то мы маем поўнае права выцягнуць і выпеляскаць іхную брудную бялізну. Бо мне, шчыра, трошкі настапізьдзела, калі да нас накіроўваюць людзей атрымліваць дапамогу - і потым прыпісваюць гэтую дапамогу сабе, як "Наш Дом".
  • ❤ 18
  • 👍 8
More from @lavonczyk
  1. Nov 5, 2025Арменія дазволіла выезд беларусцы, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных ма…
  2. Oct 7, 2025PiS прапанаваў новы варыянт закону аб грамадзянстве, які, як і праект Наўроцкага, павялічв…
  3. Sep 10, 2025Выйшаў праект пастановы аб закрыцьці Варшавай мяжы зь Беларусьсю. "З 0.01 дванаццатага вер…
  4. Sep 10, 2025Туск паведаміў польскаму парляманту пра ўварваньне як мінімум 19 дронаў. Вялікая частка іх…
  5. Sep 10, 2025UPD. Прэм’ер паведаміў польскаму парляманту, што большая частка ўляцела непасрэдна з тэрыт…
  6. Sep 3, 2025НАЎ як Коза Ностра. Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →