TGViewer
Lavonczyk Lavonczyk @lavonczyk · 163 subscribers
Post #47 716
Адзіны замежны ўчастак, на каторым Лепэніха атрымала бальшыню, быў Масква. Чакана - але чаму толькі Масква? Чаму не Будапэшт, у каторым аматарка Пуціна атрымала 11 мільлёнаў крэдыту на выбары, якія мусілі стаць пачаткам нацыяналістычнага інтэрнацыяналу ў ЭЗ? Недапрацоўвая дзядзя Орбан Віктар.

Я хацеў пракаментаваць заявы (асабліва зь NYT, што даўно пакутуе на нейкую дзіўную абсэсію ЛеПэн і ўвогуле ўсім антыміграцыйным інтэрнацыяналам), што 41.5% для скрайняй правіцы азначае "страшную небясьпеку, бо анты-іміграцыйныя і анты-ісламскія ідэі становяцца прымальнымі для ўсё большай колькасьці французаў".

Па-першае, паглядзіце на перадвыбарчыя апытанкі Opinion Way/Ipsos/Ifop пра трывогі французаў. Ім пакласьці на іміграцыю. Ну ладна, мо не пакласьці, але апантанасьці ёй ды ісламам, як спрабуе гэта падаць The New York Times, верзучы пра "never has anti-immigrant and anti-Islam party has been that close to power", няма. На першым месцы стаіць pourvoir d'achat (пакупніцкая здольнасьць). Што ня дзіва - інфляцыя пасьля кавіднага банкету (я папераджаў!) б'е ўсе рэкорды, базавыя стаўкі паўзуць угару, што аўтаматычна даражэе усе крэдыты, каторых насельніцтва падчас эпохі танных грашэй набрало на акіян. Ле Пэн гэта ўчасна скеміла й збудавала перадвыбарчы маніфест менавіта на эканамічных праблемах, у каторых яна нідзе (падкрэсьлю) не абвінавачвала ЭЗ.

Па-другое, іміграцыя ды іслам былі ў маніфэсьце, так. Але глыбока пад pourvoir d'achat. Так, тамака партыйка Ле Пэн заставалася верная сваім падставовым ідэалам, і, хаця адмовілася ад Фрэксіту (бо народу Брэксіт, мякка кажучы, не зайшоў), яе прапановы ўключалі ўвядзеньне нацыянальнай прэфэрэнцыі для пранцузаў пры найме на працу, што наўпрост пярэчыла ня толькі эўрапейскім трактатам, але й самой канстутуцыі краіны. Але аматарка шансон ля рюс ўсімі сіламі спрабавала не акцэнтаваць на гэтым увагу, бо ведала, што на старой песьні пра клятых замежнікаў і кляты ЭЗ яна не абярэцца - але ўключыць у маніфэст трэба, каб не згубіць стары нацыкаўскі ляхтарат. Не акцэнтаваць увагу пасьпяхова ўдавалася аж да канца першага тура, а потым Макрон вельмі педантычна выцягнуў яе ідэі пад суфіт ды публічна расправіўся зь імі - нездарма ж ягоны адрыў ад яе за два тыдні вырас з 51/49 да 59/41.

Па-трэцяе, добрая частка французаў не галасавала ў другім туры за Ле Пэн ці за Макрона. Яны галасавалі супраць большага зла. У першым туры амаль 22 адсоткі зыйшло левым, кандыдату каторых, Меленшону, не хапіла паўтары адсоткі, каб выйсьці ў другі тур заміж сяброўкі Пуціна. Менавіта на ягоных выбарцах і наварыўся Макрон. І менавіта на цэнтра-левай платформе яму давядзецца шукаць прэм'ера, каб выйграць выбары ў Асамблею праз два месяцы.

Так што не, не сталі французы нацыкамі. Яны баяліся за сваю кішэню, і Ле Пэн выбудавала сваю праграму менавіта на "разуменьні эканамічных складанасьцяў сярэдняга грамадзяніна". Антымігранцкая рыторыка была глыбока закапаная ў ейным маніфесце й яна спадзявалася, што на яе ўвагі зьвяртаць ня будуць. Зьвярнулі. Ды так, што яна прайграла з адрывам у 16 пунктаў.
  • 👍 2
More from @lavonczyk
  1. Nov 5, 2025Арменія дазволіла выезд беларусцы, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных ма…
  2. Oct 7, 2025PiS прапанаваў новы варыянт закону аб грамадзянстве, які, як і праект Наўроцкага, павялічв…
  3. Sep 10, 2025Выйшаў праект пастановы аб закрыцьці Варшавай мяжы зь Беларусьсю. "З 0.01 дванаццатага вер…
  4. Sep 10, 2025Туск паведаміў польскаму парляманту пра ўварваньне як мінімум 19 дронаў. Вялікая частка іх…
  5. Sep 10, 2025UPD. Прэм’ер паведаміў польскаму парляманту, што большая частка ўляцела непасрэдна з тэрыт…
  6. Sep 3, 2025НАЎ як Коза Ностра. Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →