TGViewer
Lavonczyk Lavonczyk @lavonczyk · 163 subscribers
Post #42 799
Коцікі, калі размаўляюць пра закрыцьцё межаў ЭЗ зь Беларусьсю, гаворка не вядзецца пра закрыцьцё ў стылі СССР-ПНР. Гаворка пра выключна грузаперавозкі.

І тое, нават гэта яшчэ віламі па вадзе пісана. Балты, фіны ды Польшча бяз згоды рэшты ЭЗ гэтага зрабіць не могуць, бо тут на кану інтарэсы соцень тысяч фірм, якім трэба прынамсі тэарэтычна ўзгадніць кампенсацыю. Такой згоды пакуль няма. Так што давайце глядзець на разьвіцьцё падзей, а ня кідацца ў катэгарычныя прадказаньні як з загадам Лукі беларускай арміі йсьці ва Ўкраіну ці мабілізацыяй прызыўнікоў. Колькі было "дакладна верыфікаваных крыніц, каторыя гэта пацьвярджалі" - а па выніку нуль.

Мы даведаемся гэта толькі тады, калі Варшава, Вільня, Рыга, Талін і Хельсінкі ўзгадняць гэта з Брусэлем. Не раней. Усё астатняе - домыслы.
  • 👍 24
More from @lavonczyk
  1. Nov 5, 2025Арменія дазволіла выезд беларусцы, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных ма…
  2. Oct 7, 2025PiS прапанаваў новы варыянт закону аб грамадзянстве, які, як і праект Наўроцкага, павялічв…
  3. Sep 10, 2025Выйшаў праект пастановы аб закрыцьці Варшавай мяжы зь Беларусьсю. "З 0.01 дванаццатага вер…
  4. Sep 10, 2025Туск паведаміў польскаму парляманту пра ўварваньне як мінімум 19 дронаў. Вялікая частка іх…
  5. Sep 10, 2025UPD. Прэм’ер паведаміў польскаму парляманту, што большая частка ўляцела непасрэдна з тэрыт…
  6. Sep 3, 2025НАЎ як Коза Ностра. Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →