Дзякуючы вашым штодзённым намаганням ажываюць старонкі мінуўшчыны ў нашых музеях і бібліятэках, гучыць цудоўная музыка ў канцэртных залах, натхняюць публіку тэатральныя пастаноўкі і балет. Вы не проста працуеце з экспанатамі, фарбамі ці нотамі — вы працуеце з душой чалавека, фарміруеце яго светапогляд, дорыце эмоцыі і адкрываеце новыя гарызонты.
Сёння мы асабліва ўшаноўваем усіх, чые намаганні з’яўляюцца фундаментам культурнага жыцця Беларусі: бібліятэчных і музейных супрацоўнікаў, работнікаў дамоў культуры, тэатраў і філармоній, рэстаўратараў, педагогаў школ мастацтваў, рэжысёраў, артыстаў і многіх іншых спецыялістаў.Ваш уклад бясцэнны, а ваша адданасць справе выклікае шчырую павагу.
Упэўнены, што ваш прафесіяналізм, талент і творчая энергія будуць і надалей служыць росквіту Беларусі, прымнажаючы яе культурны здабытак і ўмацоўваючы аўтарытэт на міжнароднай арэне».
🏛 Следите за новостями вместе с газетой «Культура» и журналом «Мастацтва».