🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання
Ірына Станкевіч, рэдактар аддзела:
— Хто я ў гэтым вялікім цікавым свеце? Ці магу лічыць сябе часткай беларускай культуры? Я — не мастак, не музыкант, не актрыса. Звонку — ніякага дачынення да высокага мастацтва не маю. Але…
Успомнілася падлеткавая мара быць мастацтвазнаўцам. Потым здарылася захапленне архітэктурай, нясмелыя спробы ў жывапісе (спадчыннасць: бацькі, дзядзькі, бабуля добра малявалі), у літаратуры (нават стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу).
У рэшце рэшт прафесійныя шляхі-дарогі прывялі ў журналістыку, дзе пачынала з тэматыкі культуры.
📎 Працяг — у артыкуле на нашым сайце ⬅️
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

