«Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Айчынная культура — шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару.
Асаблівая заслуга ў прымнажэнні гэтага духоўнага скарбу належыць вам, таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле.
Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны.
Жадаю вам невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту», — сказана ў віншаванні.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
