TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.08K subscribers
Post #26352 968
#нам_35

🎙Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў культуры, дырэктар РВУ «Культура і мастацтва» Наталля Васільеўна Кузняцова надала ўвагу падрыхтоўцы да 35-годдзя газеты «Культура» і ключавым праектам установы, якія накіраваны на захаванне культурнай спадчыны, адлюстраванне падзей і папулярызацыю дасягненняў беларускага мастацтва.

🗞 Кіраўніца адзначыла, што за гады свайго існавання «Культура» стала летапісам культурнага жыцця краіны. На яе старонках знаходзілі адлюстраванне найважнейшыя падзеі, знакавыя будоўлі і маштабныя мерапрыемствы, найперш тыя, што праходзілі пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


Асобна гаворка ішла пра тэматыку Года беларускай жанчыны і прысвечаны яму праект «У галоўнай ролі — жанчына».

❤️ Таксама Наталля Васільеўна распавяла пра тое, як выбудоўваюцца адносіны рэдакцыі з чытачамі.

✨ Дырэктар павіншавала ўсіх работнікаў культуры з надыходзячым прафесійным святам, пажадаўшы натхнення, новых творчых поспехаў, цікавых праектаў і задавальнення ад сваёй працы.
  • ❤ 1
  • 💯 1
More from @kultinfa
  1. Oct 7, 2026🔥 Медалью Франциска Скорины награждён председатель Комиссии Парламентского Собрания Союза…
  2. Oct 7, 2026🎭 17 кастрычніка а 17:00 у Вялікім тэатры Беларусі ў рамках культурна-асветніцкага праект…
  3. Oct 7, 2026⚡️ У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь пачалася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная…
  4. Oct 7, 2026☕️ Гісторыя сям’і Якуба Коласа — за кубачкам гарбаты ❤️У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльн…
  5. Oct 7, 2026🎼 🍂 8 кастрычніка Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўн…
  6. Oct 7, 2026🏰 Уже третий год подряд Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж» открыв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →