TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.08K subscribers
Post #26349 1.01K
☕️ Гісторыя сям’і Якуба Коласа — за кубачкам гарбаты

❤️У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа выкарыстоўваюць розныя фарматы, каб расказваць пра жыццё і спадчыну народнага паэта.

Адзін з іх — сустрэча-чаяванне. Чарговая адбудзецца 14 кастрычніка
, у межах Тыдня бацькоўскай любові, і будзе прысвечана жанчынам сям’і Песняра.

💬 Як расказалі ва ўстанове, госці даведаюцца пра маці і сясцёр Якуба Коласа, яго жонку Марыю Дзмітрыеўну Міцкевіч і нявестак.

Асаблівую атмасферу сустрэчы створаць рэдкія мемарыяльныя рэчы з музейных фондаў і прыватнага архіва, а таксама магчымасць пагутарыць з прадстаўніцамі сучаснага пакалення сям’і паэта — яго ўнучкамі Марыяй і Верай Міцкевіч і праўнучкай Васілінай Міцкевіч, галоўнай захавальніцай фондаў музея.

Такое мерапрыемства — нагода паглядзець на гісторыю вядомай сям’і праз асабістыя лёсы, сямейныя ўспаміны і рэчы, якія захоўваюць памяць пра мінулае.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • 🥰 3
  • ❤ 1
More from @kultinfa
  1. Oct 7, 2026🔥 Медалью Франциска Скорины награждён председатель Комиссии Парламентского Собрания Союза…
  2. Oct 7, 2026#нам_35 🎙Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў культуры, дырэктар РВУ «Куль…
  3. Oct 7, 2026🎭 17 кастрычніка а 17:00 у Вялікім тэатры Беларусі ў рамках культурна-асветніцкага праект…
  4. Oct 7, 2026⚡️ У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь пачалася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная…
  5. Oct 7, 2026🎼 🍂 8 кастрычніка Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўн…
  6. Oct 7, 2026🏰 Уже третий год подряд Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж» открыв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →