TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.11K subscribers
Post #26348 1.07K
🎼 🍂 8 кастрычніка Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава праграмай «Sympho-Gala» адкрывае Фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень».

🎶 У двух аддзяленнях канцэрта будзе гучаць музыка Пятра Ільіча Чайкоўскага.

— У праграме — сімфанічная фантазія «Франчэска да Рыміні», у якой кампазітар распавядае сумную гісторыю кахання Франчэскі і Паола, заснаваную на сюжэце з «Боскай камедыі» Дантэ.

Наведвальнікі пачуюць таксама Сімфонію №5 мі мінор, якая зачароўвае прыгажосцю музыкі, — твор, глыбокі філасофскі сэнс якога музычныя крытыкі і знакамітыя дырыжоры спрабуюць зразумець да гэтага часу.

Будуць прадстаўлены і «Варыяцыі на тэму ракако для віяланчэлі з аркестрам» — адзін з самых светлых, жыццесцвярджальных твораў кампазітара, што адлюстраваў яго палкую любоў да паэзіі і прыгажосці, — распавялі нашай рэдакцыі ў Белдзяржфілармоніі.


🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • 🔥 3
More from @kultinfa
  1. Oct 7, 2026🔥 Медалью Франциска Скорины награждён председатель Комиссии Парламентского Собрания Союза…
  2. Oct 7, 2026#нам_35 🎙Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў культуры, дырэктар РВУ «Куль…
  3. Oct 7, 2026🎭 17 кастрычніка а 17:00 у Вялікім тэатры Беларусі ў рамках культурна-асветніцкага праект…
  4. Oct 7, 2026⚡️ У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь пачалася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная…
  5. Oct 7, 2026☕️ Гісторыя сям’і Якуба Коласа — за кубачкам гарбаты ❤️У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльн…
  6. Oct 7, 2026🏰 Уже третий год подряд Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж» открыв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →