TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.12K subscribers
Post #26351 973
🎭 17 кастрычніка а 17:00 у Вялікім тэатры Беларусі ў рамках культурна-асветніцкага праекта «Культурны мінімум» адбудзецца сустрэча для гледачоў «Тэатр як машына часу: што хаваюць сцены оперных залаў».
 
«Культурны мінімум» — гэта серыя камерных сустрэч у сценах Вялікага тэатра Беларусі, закліканая зрабіць свет оперы і балета бліжэйшым для гледачоў.

— Праект створаны для тых, хто хоча адчуваць сябе ў тэатры свабодна і ўпэўнена, хто імкнецца глядзець спектаклі не толькі вачыма, але і душой, абапіраючыся на разуменне кантэксту.
 
Кожнае мерапрыемства — гэта магчымасць пашырыць кругагляд, не завучваючы тэрміны, а пражываючы гісторыі.

Мы гаворым пра тое, як час і мода адбіваліся на падмостках, успамінаем выдатных артыстаў, чые імёны сталі легендамі, і вучымся бачыць тую тонкую нітку, што звязвае сусветную гісторыю, культурныя традыцыі і спецыфіку оперна-балетнай сцэны, — падзяліліся з нашай рэдакцыяй у Вялікім тэатры Беларусі.


🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • ❤ 1
  • 🔥 1
  • 🥰 1
More from @kultinfa
  1. Oct 7, 2026🔥 Медалью Франциска Скорины награждён председатель Комиссии Парламентского Собрания Союза…
  2. Oct 7, 2026#нам_35 🎙Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў культуры, дырэктар РВУ «Куль…
  3. Oct 7, 2026⚡️ У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь пачалася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная…
  4. Oct 7, 2026☕️ Гісторыя сям’і Якуба Коласа — за кубачкам гарбаты ❤️У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльн…
  5. Oct 7, 2026🎼 🍂 8 кастрычніка Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўн…
  6. Oct 7, 2026🏰 Уже третий год подряд Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж» открыв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →