TGViewer
Klaskouski Klaskouski @klaskouski · 776 subscribers
Post #1197 372
Спрачаюся з пазіцыяй Святланы Ціханоўскай у калійным пытанні:

📌Вакол гэтага транзіту цяпер ідзе складаная закулісная гульня, вынік якой прадказаць цяжка. Ва ўсякім разе, Вашынгтон мае чым зацікавіць Вільню або Рыгу.

Але я тут пра пазіцыю дэмакратычных сілаў. Частка іх прадстаўнікоў перакананая, што калі літоўцы згодзяцца зноў перавальваць калій праз Клайпеду, то гэта будзе выключна трыумфам Лукашэнкі. А вы не дапускаеце, што найперш выйграе Беларусь, бо аслабне яе лагістычная залежнасць ад Расеі?

📌Абмежавальныя крокі Захаду не знішчаць незалежнасці Расеі — хаця б таму, што гэта ядравая дзяржава. А вось суверэнітэт Беларусі апынаецца пад ударам. Недарэчна паліць дом, каб падсмажыць яечню.

І наадварот – варта спрыяць усім тым захадам, якія даюць шанец хоць трохі аслабіць залежнасць Беларусі ад імперыі.
belsat.eu Калій праз Клайпеду: выйгрыш для рэжыму ці для Беларусі? Мэйнстрым беларускай палітычнай эміграцыі перасцерагае Захад ад развіцця эканамічнай супрацы з Менскам, у прыватнасці – у калійнай сферы. Але такі катэгарычны падыход выклікае пытанні.
  • 👍 6
  • 👎 3
  • 🔥 2
  • 🤔 1
More from @klaskouski
  1. Sep 25, 2026У эфіры "Белсата" каментую беларуска-польскі трэк: 🎤«Гэта пакрокавая стратэгія вядзе да т…
  2. Sep 23, 2026У Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы. Пра нейкі прарыў казаць…
  3. Sep 22, 2026Post #1194
  4. Sep 22, 2026Трамп адрапартаваў, што рыхтуецца маштабная калійная ўгода з Беларуссю. Лукашэнка ловіць м…
  5. Sep 18, 2026Post #1192
  6. Sep 18, 2026Штрыхі да скандальнай тэмы "Ціханоўскі супраць СМІ і Ціханоўскай". Чытаючы публікацыю The…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →