TGViewer
Klaskouski Klaskouski @klaskouski · 775 subscribers
Post #1191 466
Штрыхі да скандальнай тэмы "Ціханоўскі супраць СМІ і Ціханоўскай".

Чытаючы публікацыю The New York Times пра нядаўняе вызваленне 25 беларускіх палітвязняў, я знайшоў і такі пасаж (выбачайце, калі пераклад недасканалы):

"Муж спадарыні Ціханоўскай Сяргей, якога арыштавалі напярэдадні галасавання, каб не дапусціць яго да ўдзелу ў выбарах [2020 года], быў вызвалены летась. Апошнія некалькі месяцаў ён канфліктаваў са сваёй цяпер аддаленай ад яго жонкай і яе памочнікамі праз выкарыстанне імі грантавых сродкаў, выдзеленых замежнымі ўрадамі.

Ён горка скардзіўся, што апазіцыйныя СМІ, якія кантралююцца офісам спадарыні Ціханоўскай, прыніжаюць былых палітвязняў, такіх як ён сам і Марыя Калеснікава — папулярная прадстаўніца апазіцыі, вызваленая з турмы ў снежні".

Акрамя таго, аўтары выдання мяркуюць, што "вызваленне зняволеных не толькі дапамагло спадару Лукашэнку аслабіць крытыку на яго адрас у Вашынгтоне, але і адпавядала ягоным унутрыпалітычным інтарэсам, бо падрывае пазіцыі апазіцыйнага руху ў выгнанні, які ўзначальвае былая кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская".

Як бачым, рэха праблем беларускай палітычнай эміграцыі і разборак у яе асяроддзі гучыць ужо і ў амерыканскай прэсе.
Nytimes Belarus Releases 25 Political Prisoners in Exchange for U.S. Easing of Sanctions The deal is part of the Trump administration’s more transactional approach to a close Russian ally that Europe has tried to isolate.
  • 😢 8
  • ❤ 1
More from @klaskouski
  1. Sep 25, 2026Спрачаюся з пазіцыяй Святланы Ціханоўскай у калійным пытанні: 📌Вакол гэтага транзіту цяпе…
  2. Sep 25, 2026У эфіры "Белсата" каментую беларуска-польскі трэк: 🎤«Гэта пакрокавая стратэгія вядзе да т…
  3. Sep 23, 2026У Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы. Пра нейкі прарыў казаць…
  4. Sep 22, 2026Post #1194
  5. Sep 22, 2026Трамп адрапартаваў, што рыхтуецца маштабная калійная ўгода з Беларуссю. Лукашэнка ловіць м…
  6. Sep 18, 2026Post #1192
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →