У эфіры "Белсата" каментую беларуска-польскі трэк:
🎤«Гэта пакрокавая стратэгія вядзе да таго, што з мёртвага пункту зрушыліся двухбаковыя дачыненні.
Канешне, гэта яшчэ не прарыў, але гэта тая сітуацыя, калі абодва бакі выйграюць. Таму што адчыніліся гэтыя два памежныя пераходы — гэта і польскі бізнес пры мяжы акрыяў, і беларусам лепей: менш у чэргах стаяць і гэтак далей.
То бок Варшава, на мой погляд, спрабуе рэалізаваць тактыку абмежаванай дээскалацыі ў двухбаковых дачыненнях.
Думаю, што ў Варшаве не маюць ілюзіяў наконт характару рэжыму Лукашэнкі, але паколькі гэта суседняя краіна, паколькі многія інтарэсы Польшчы завязаныя на Беларусі, у тым ліку пытанне становішча польскай меншасці, то спрабуюць прагматычны дыялог наладзіць».
Post #1196
224