З майго інтэрв'ю РР пра перамовы амерыканцаў з Лукашэнкам:
🎤 Я, дарэчы, яшчэ на які момант звярнуў увагу: у камандзе Коўла з’явіўся новы чалавек. Гэта Крыстафер Паніка. Ён замяніў Крыстафера Сміта — адмыслоўца па Беларусі ў Дзярждэпе, які перайшоў на іншую пасаду. І многія пра гэта шкадавалі.
Але я асабіста ведаю спадара Паніка даўно. У тыя часы, калі ён у Менску працаваў спачатку ў назіральнай місіі АБСЕ, а потым у амерыканскай амбасадзе...
Магу сказаць, што ён выдатна ведае беларускую тэматыку. Яго за тры грашы не купіш, так бы мовіць, маю на ўвазе — нейкімі вось такімі фальшывымі запэўніваннямі [з боку Лукашэнкі].
Ён, дарэчы, нават аднойчы ў беларускі пастарунак патрапіў, калі назіраў за нейкай акцыяй пратэсту — да Дня Волі, здаецца. Так што ён беларускія рэаліі добра ведае: як тут хапаюць за шкірку і бяруць на цугундар.
Post #1188
403