Вяртанне Пачобута ў Беларусь каментую на "Свабодзе":
📌 «Найперш адзначу, што гэта чарговы мужны крок з боку Пачобута. Ён даказвае цьвёрдасьць свайго характару.
Але гэта і вельмі рызыкоўны крок, бо ёсьць рызыка правакацый, і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаў, якія не зацікаўленыя ў паляпшэньні дачыненьняў паміж Менскам і Варшавай»
📌 «Незалежна ад праграмы яго візыту, сам факт гэтага візыту — гэта ўжо нейкае пашырэньне рамак дазволенага.
І тут Лукашэнка, з аднаго боку, ня хоча страчваць польскі і амэрыканскі трэк, але, зь іншага боку, — адзін, два, тры чалавекі калі так вось будуць пашыраць межы дазволенага, то гэта пагражае ўжо цьвёрдасьці рэжыму.
Так што гэта такая інтрыга, за якой усе мы будзем сачыць, канечне, зь вялікім хваляваньнем»
Post #1179
350