🔻 Адзін шалёны месяц «Нашай Долі». Газета «исключительно вреднаго направленія»
Расейская паліцыя прыйшла ў рэдакцыю «Нашай Долі» ўжо на наступны дзень пасля выхаду першага, гістарычнага нумара газеты. Наклад канфіскавалі, потым яшчэ адзін, і наступны таксама, разграмілі рэдакцыю, завялі крыміналку. Так пачыналася легальная беларуская журналістыка.
1 верасня адзначаем 120 гадоў з выхаду першага нумара "Нашай Долі". У 1906 годзе беларусы скарысталіся вакном магчымасцяў - і ў Расейскай імперыі ўпершыню легальна пачала выходзіць газета па-беларуску. Дата эпахальная і ў значнай ступені лагічны пачатак нашага беларускага адраджэння. Але за гэтай прыгожай юбілейнай датай хаваецца адзін шалёны месяц, за які беларуская легальная журналістыка мусіла нарадзіцца і адразу вучыцца змагацца за права на існаванне.
🚩 Пагартайма гэты драматычны каляндар разам: https://karonavitauta.org/public/adzin-salyony-mesyac-nasai-doli-gazeta-isklyucitelno-vrednago-napravleniya
Падпісвайцеся на Карону Вітаўта! ❤️
Post #66
485

- 🔥 2
- ❤ 1