🔻Так абіралі першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Дата 18 верасня 1991 года, безумоўна, гістарычная для нас.
Беларусы ўпершыню ў найноўшай гісторыі, не фармальна, не па загадзе зверху, не па ўказанні Крамля, абралі кіраўніка сваёй дзяржавы. І першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч.
Гэта была яшчэ зусім іншая беларуская палітыка. Няма нават і месяца з таго дня, калі Беларусь здабыла незалежнасць і стала самастойнай дзяржавай. Прэзідэнцкай пасады не існавала, кіраўніка краіны выбіраў парламент. Ішла рэальная барацьба за галасы дэпутатаў, і для перамогі дэмакратычным сілам спатрэбіўся не адзін дзень.
🚩 Падрабязнасці падзеі тут - https://karonavitauta.org/public/tak-abirali-persaga-kiranika-nezaleznai-belarusi
Падпішыцеся на Карону Вітаўта! ❤️
Post #75
127

- 🔥 6
- ❤ 2
- 🤔 2
- 💔 2